папаму́чыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. папаму́чуся папаму́чымся
2-я ас. папаму́чышся папаму́чыцеся
3-я ас. папаму́чыцца папаму́чацца
Прошлы час
м. папаму́чыўся папаму́чыліся
ж. папаму́чылася
н. папаму́чылася
Дзеепрыслоўе
прош. час папаму́чыўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

папаму́чыцца сов. (долго, неоднократно) пому́читься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папаму́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца і папаму́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Мучыцца доўга, неаднаразова.

Папамучыліся (папамучваліся) людзі, як вёска згарэла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папаму́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм. Мучыцца доўга, неаднаразова. [Паўліна:] — Ох і папамучыліся мы, як сяло наша спалілі і мы адны без кала ды двара асталіся!.. Сачанка. — А яны [Уля і Мікола] хоць і папамучацца, пакуль дрэва зваляць, затое, як ускоцяць кругляк — у санях капылы трашчаць. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папаму́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Тое, што і папамучыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пому́читься паму́чыцца, (долго, неоднократно) папаму́чвацца; папаму́чыцца; папаку́таваць;

пому́читься на войне́ паму́чыцца (папаку́таваць) на вайне́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

потоми́ться

1. (помучиться) паму́чыцца, (долго, неоднократно) папаму́чвацца, папаму́чыцца; (пострадать) папаку́таваць; (изныть) пазнемага́ць; (поскучать) панудзі́цца;

2. кул. патушы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)