паняці́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паняці́йны паняці́йная паняці́йнае паняці́йныя
Р. паняці́йнага паняці́йнай
паняці́йнае
паняці́йнага паняці́йных
Д. паняці́йнаму паняці́йнай паняці́йнаму паняці́йным
В. паняці́йны (неадуш.) паняці́йную паняці́йнае паняці́йныя (неадуш.)
Т. паняці́йным паняці́йнай
паняці́йнаю
паняці́йным паняці́йнымі
М. паняці́йным паняці́йнай паняці́йным паняці́йных

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паняці́йны поняти́йный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паня́цце, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Лагічна аформленая думка аб прадмеце, з’яве; ідэя чаго-н.

П. прыбавачнай вартасці.

2. Уяўленне, звесткі пра што-н.

Даць п. пра што-н. Мець п. аб чым-н.

3. звычайна мн. Спосаб, узровень разумення чаго-н.

Паводле нашых паняццяў усё гэта павінна быць па-іншаму.

|| прым. паняці́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паня́ткавы, паня́ццевы, паняці́йны Begrffs-

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абстра́ктна-паняці́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абстра́ктна-паняці́йны абстра́ктна-паняці́йная абстра́ктна-паняці́йнае абстра́ктна-паняці́йныя
Р. абстра́ктна-паняці́йнага абстра́ктна-паняці́йнай
абстра́ктна-паняці́йнае
абстра́ктна-паняці́йнага абстра́ктна-паняці́йных
Д. абстра́ктна-паняці́йнаму абстра́ктна-паняці́йнай абстра́ктна-паняці́йнаму абстра́ктна-паняці́йным
В. абстра́ктна-паняці́йны
абстра́ктна-паняці́йнага
абстра́ктна-паняці́йную абстра́ктна-паняці́йнае абстра́ктна-паняці́йныя
Т. абстра́ктна-паняці́йным абстра́ктна-паняці́йнай
абстра́ктна-паняці́йнаю
абстра́ктна-паняці́йным абстра́ктна-паняці́йнымі
М. абстра́ктна-паняці́йным абстра́ктна-паняці́йнай абстра́ктна-паняці́йным абстра́ктна-паняці́йных

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

поняти́йный паняці́йны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

notional [ˈnəʊʃənl] adj.

1. fml разумо́вы; абстра́ктны, адця́гнены

2. ling. паняці́йны; знамяна́льны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

канцэптуа́льны

(с.-лац. conceptualis)

які датычыць паняццяў, паняційны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

канцэптуалі́зм

(ад с.-лац. conceptualis = паняційны)

кірунак у сярэдневяковым наміналізме, які адмаўляў існаванне агульных паняццяў незалежна ад адзінкавых рэчаў, але прызнаваў іх існаванне ў розуме суб’екта.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ЛЕКСІКАЛО́ГІЯ (ад лексіка + ...логія),

раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы, яе лексіку. Мае сваю праблематыку (суадносіны слова і значэння, значэння і паняцця, лексічнага і граматычнага ў слове, вызначэнне месца слова сярод інш. адзінак мовы, выяўленне будовы лексіка-семантычнай сістэмы мовы і інш.) і свае метады вывучэння лексікі (дыстрыбуцыйны, кампанентны, кантэкстуальны, логіка-паняційны і інш.).

Л. цесна звязана з лексікаграфіяй, граматкай, стылістыкай і культурай мовы. У залежнасці ад ахопу і характару вывучаемай лексікі, сутнасці праблем і спецыфікі метадаў, што выкарыстоўваюцца, Л. падзяляецца на шматлікія разгалінаванні.

Агульная Л. вывучае праблемы слоўнікавага складу розных моў; прыватная, ці нацыянальная (бел., рус., ням. і г.д.), — лексіку канкрэтнай мовы; апісальная, ці сінхранічная, — лексіку мовы на пэўным этапе яе развіцця (найчасцей на сучасным); гістарычная, ці дыяхранічная, разглядае лексіку мовы ў працэсе яе развіцця, выяўляе яе гіст. пласты, паходжанне, змяненне семантычнай структуры, фанетыка-марфал. будовы; этымалагічная высвятляе паходжанне асобных слоў; супастаўляльная, ці параўнальная, аналізуе лексіку 2 і больш моў адначасова; функцыянальная апісвае розныя групы слоў з улікам іх функцый у маўленні; нарматыўная вызначае агульнаўжывальную лексіку літ. мовы і нормы яе выкарыстання ў маўленні і г.д.

Бел. Л. зарадзілася ў пач. 20 ст. Актуальным пытанням Л. прысвечаны працы бел. мовазнаўцаў А.​Я.​Баханькова, А.​М.​Булыкі, А.​І.​Жураўскага, М.​І.​Крукоўскага, А.​Я.​Супруна, Л.​М.​Шакуна, П.​П.​Шубы і інш.

Літ.:

Гістарычная лексікалогія беларускай мовы. Мн., 1970;

Методы изучения лексики. Мн., 1975;

Плотников Б.А., Трайковская В.Ф. Дихотомическая лексикология. Мн., 1989;

Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1994;

Беларускае слова ў тэксце і ў сістэме мовы. Мн., 1994.

В.​К.​Шчэрбін.

т. 9, с. 195

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)