паны́ласць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. паны́ласць
Р. паны́ласці
Д. паны́ласці
В. паны́ласць
Т. паны́ласцю
М. паны́ласці

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паны́ласць, ‑і, ж.

Стан панылага. — Чаго ж гэта вы? — пытаецца Нэля. — Іграйце, вы ж добра іграеце. — Не хочацца, — кажа Марцін, — і сядзіць сагнуўшыся, увесь у паныласці. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паны́ласць ж. Düsterheit f -, Düsterkeit f -; Mssmut m (дрэнны настрой, нездаволенасць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нуда́, -ы́, ДМ -дзе́, ж.

1. Непрыемны душэўны стан, выкліканы немагчымасцю здзейсніць свае надзеі, жаданні; сум, туга.

2. Нудны чалавек (разм.).

Эх ты, н. хадзячая!

3. Паныласць, маркота, журба.

Восеньская н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ву́сцішны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Ціхі, спакойны. Апейка, едучы маўклівым, вусцішным лесам, доўга і радасна думаў. Мележ.

2. Страшны, жудасны. Вусцішная паныласць стаяла ў хаце. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zniechęcenie

н. расчараванне; паныласць; заняпад духу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Mssmut

m -(e)s) пры́красць, даку́ка, нядо́бры настро́й, паны́ласць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Düster|heit

f -, ~keit

f -, ~nis

f -, -se

1) змро́чнасць, це́мра

2) паны́ласць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

нуда́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Непрыемны душэўны стан, выкліканы немагчымасцю здзейсніць свае надзеі, жаданні; сум, туга. Нярэдка нападала на Хадкевіча нуда, і тады ўся яго істота рвалася да дачкі. Васілевіч. // Непрыемны душэўны стан, выкліканы бяздзейнасцю або адсутнасцю заняткаў, цікавасці да чаго‑н. [Дзеду] на паравозе толькі жыццё, а так ён гіне, нуда яго заядае. Шынклер. [Наталля:] Якая гэта нуда! Сядзі цэлы дзень ды глядзі ў акно, ці хутка .. [Караневіч] будзе ісці. Крапіва.

2. Разм. Нудны чалавек. [Зіна:] — Даўся вам Сямён. Ён жа такая нуда. Шыцік. — Эх, ты, нуда хадзячая! — скрывіўся Віктар. Маўр.

3. Паныласць, маркота. Ветры лютыя. Нудой імгліцца восень. Космы хмар па лужынах паўзуць. А. Александровіч. Зямля пяе, зямля гудзе: — Канец ну дзе, канец бядзе, Канец людскому гору!.. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смутак, засмучэнне, невясёласць, сум, сумота, панурасць, паныласць, скруха, жаль, жальба, жалоба, маркота, марката, горыч, горнасць, туга, нуда, нудота, журба, журбота, журботнасць; тускнота (абл.); чарната, гарката, цень, хмара (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)