Панці́на, пенціна ’костка ў ніжняй частцы нагі каня ля капыта’ (Сл. ПЗБ), панціна, паянціна ’выступ з доўгай поўсцю ля капыта каня’ (Нар. сл.). З польск. pędna ’выемка ў ніжняй частцы каня ля капыта (там, дзе накладаюцца путы)’; далей да путы (гл.) (Брукнер, 403).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паянці́на, панці́на ’выступ з доўгай шэрсцю на назе каня ззаду над капытом’ (гродз., Нар. сл.), паянчы́на ’клок поўсці, напрыклад, каля капыта’ (шчуч., Сл. ПЗБ). З польск. pajęczyna ’павуціна’. Перанос значэння паводле падабенства. Гл. таксама пауць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)