ПАНТАФА́ГІ [ад грэч. pan (pantos) усё + ...фаг(і)],

арганізмы, здольныя жывіцца разнастайным кормам; тое, што ўсёедныя жывёлы. Гл. таксама Эўрыфагі.

т. 12, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пантафа́гі

(ад гр. pan, -ntos = усё + фагі)

арганізмы, здольныя жывіцца самым разнастайным кормам; усёедныя жывёлы (параўн. паліфагі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пантафа́г

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пантафа́г пантафа́гі
Р. пантафа́га пантафа́гаў
Д. пантафа́гу пантафа́гам
В. пантафа́га пантафа́гаў
Т. пантафа́гам пантафа́гамі
М. пантафа́гу пантафа́гах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПАЛІФА́ГІ [ад палі... + ...фаг(і)],

арганізмы, якія выкарыстоўваюць (у адрозненне ад усёедных) разнастайны корм пэўнай групы (раслінны, жывёльны ці мяшаны). Напр., вусені лугавога матылька (Pyrausta sticticalis) кормяцца прыкладна на 160 відах раслін; рыжыя лясныя мурашкі (Formica rufa) паядаюць сотні відаў насякомых і інш. беспазваночных, а таксама некат. расліны. Мнагаедныя жабы, яшчаркі, некат. драпежныя птушкі (канюкі, каршуны), большасць млекакормячых. У П. пэўныя анат., фізіял. і біяхім. адаптацыі стрававальнай сістэмы (састаў стрававальных ферментаў значна шырэйшы, чым у стэнафагаў). П. могуць станавіцца стэнафагамі (манафагамі) пры адаптацыі да аднаго ці нямногіх відаў корму. У чалавека паліфагія выяўляецца пры празмерным спажыванні ежы. Можа быць абумоўлена павышанай патрэбнасцю здаровага арганізма ў энергіі і бялках (напр., пасля галадання, цяжкай фіз. працы) або пры некат захворваннях (напр., валляк дыфузны таксічны, дыябет цукровы) і інш. Гл. таксама Алігафагі, Пантафагі, Эўрыфагі.

т. 12, с. 12

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паліфа́гі

(ад палі- + фагі)

арганізмы, якія ў адрозненне ад усёедных жывёл выкарыстоўваюць разнастайны корм пэўнай групы (раслінны, жывёльны ці мяшаны); параўн. пантафагі, манафагі, стэнафагі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)