Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
па́нства, ‑а, н.
1.зб. Паны. Шыш-Шышнеўскі быў нядрэнны настаўнік, але цягнуўся за мясцовым панствам, з вучнямі і іх бацькамі трымаўся здалёк і афіцыйна.С. Александровіч.
3. Спешчанасць, імкненне жыць у раскошы, пагардлівыя адносіны да працы, уласцівыя панам. [Лоўгач:] — Ці правільна гэта? Адзін пакой на чацвярых. А ў нас пяць пакояў на чацвярых. І якія? Амаль удвая большыя. Панства нейкае ў нас з табой...Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
па́нствособир., разг., уст.па́нства, -ва ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ба́рствов разн. знач.па́нства, -ва ср., мн. нет;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бага́ч, ‑а, м.
1. Той, хто валодае вялікім багаццем. Вось гуляе багач, Аж палац той дрыжыць.Купала.Багачы і панства, Нашы «дабрадзеі»! Мы на суд вас клічам, Каты вы, зладзеі!Колас.Падрослых хлопчыкаў .. [ўдовы] аддавалі ў пастушкі. Дачок — багачам у служанкі.Бядуля./уіран.ціжарт.ужыв. Пра небагатага чалавека.
2.Уст. Свята ўвосень, 8 верасня. — Пойдзем, сынок, на багача ў Мікалаеўку, — сказала маці, праслухаўшы бацькава пісьмо.Якімовіч.Прыйшоў багач — кідай рагач, бяры сявеньку ды сёй памаленьку.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
баль, ‑ю, м.
1. Вечар з танцамі і вясёлымі забавамі. У дадатак да белага плацця з шаўковага палатна, што шылася да выпускнога балю, было зроблена яшчэ два.Асіпенка.
2. Вялікі званы абед. А праз два тыдні такі баль гадалі бацькі маладых, што вёска як жыве, не бачыла.Чарот.За багаты сядзем стол Баль святочны справіць.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ВЯСНА́ ГОЛА́ ПЕРАПА́ЛА»
(у некат выданнях «Вясна, голад, перапала»),
бел. ананімны верш 19 ст. Знойдзены ў архіве В.Дуніна-Марцінкевіча, перапісаны яго рукой, але, відаць, аўтарства яму не належыць. Упершыню апубл. ў брашуры М.Доўнар-Запольскага «Дунін-Марцінкевіч і яго паэма «Тарас на Парнасе» (Віцебск, 1896), іншы варыянт — у брашуры Е.Раманава «Тарас на Парнасе» і іншыя беларускія вершы» (Магілёў, 1900). Напісаны, верагодна, напярэдадні рэформы 1861, бо выяўляе настроі бел. сялянства перад адменай прыгону. Прасякнуты пафасам крытыкі прыгонніцтва, панства; разам з тым у ім выразна відаць абмежаванасць сял. уяўленняў аб справядлівасці і свабодзе, якія нібыта можна атрымаць ад цара. Твор кампазіцыйна зладжаны, просты, матывамі блізкі да нар. паэзіі. Мова яго багатая фразеалагізмамі. Напісаны 4-стопным харэем, гучыць лёгка, свабодна.