панараста́ць, 1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв., -а́е; зак.

1. пераважна безас. Вырасці ў вялікай колькасці.

З вясны дажджыла, і ўсюды панарасталі добрыя травы.

2. Утварыцца ў выглядзе нарасту ў многіх месцах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панараста́ць

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. панараста́е панараста́юць
Прошлы час
м. панараста́ў панараста́лі
ж. панараста́ла
н. панараста́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час панараста́ўшы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

панараста́ць сов. (о многом, во множестве) нарасти́; (о наросте — ещё) образова́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панараста́ць, ‑ае; зак.

1. пераважна безас. Нарасці, вырасці ў вялікай колькасці. У той год з вясны вельмі дажджыла і ўсюды панарастала шмат травы. Сачанка.

2. Утварыцца ў выглядзе нарасту ў многіх месцах. Лёдам скавала шыбы, тоўстыя гузакі панарасталі па краях. Ус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарасти́ сов. нарасці́, мног. панараста́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)