Панарамнае кіно 5/571, 572; 6/119; 8/79

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

панара́мны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. панара́мны панара́мная панара́мнае панара́мныя
Р. панара́мнага панара́мнай
панара́мнае
панара́мнага панара́мных
Д. панара́мнаму панара́мнай панара́мнаму панара́мным
В. панара́мны (неадуш.)
панара́мнага (адуш.)
панара́мную панара́мнае панара́мныя (неадуш.)
панара́мных (адуш.)
Т. панара́мным панара́мнай
панара́мнаю
панара́мным панара́мнымі
М. панара́мным панара́мнай панара́мным панара́мных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перспекты́ўна-панара́мны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. перспекты́ўна-панара́мны перспекты́ўна-панара́мная перспекты́ўна-панара́мнае перспекты́ўна-панара́мныя
Р. перспекты́ўна-панара́мнага перспекты́ўна-панара́мнай
перспекты́ўна-панара́мнае
перспекты́ўна-панара́мнага перспекты́ўна-панара́мных
Д. перспекты́ўна-панара́мнаму перспекты́ўна-панара́мнай перспекты́ўна-панара́мнаму перспекты́ўна-панара́мным
В. перспекты́ўна-панара́мны (неадуш.)
перспекты́ўна-панара́мнага (адуш.)
перспекты́ўна-панара́мную перспекты́ўна-панара́мнае перспекты́ўна-панара́мныя (неадуш.)
перспекты́ўна-панара́мных (адуш.)
Т. перспекты́ўна-панара́мным перспекты́ўна-панара́мнай
перспекты́ўна-панара́мнаю
перспекты́ўна-панара́мным перспекты́ўна-панара́мнымі
М. перспекты́ўна-панара́мным перспекты́ўна-панара́мнай перспекты́ўна-панара́мным перспекты́ўна-панара́мных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Кінапанарама, гл. Панарамнае кіно

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГУКАВО́Е КІНО́,

вытворчасць і паказ кінафільмаў з гукавым суправаджэннем, зафіксаваным на фанаграме; від кінематаграфіі. Фанаграма бывае аптычная і магн., адна- і шматканальная. З дапамогай кінапраекцыйнага апарата відарыс праецыруюць на экран з адначасовым (сінхронным) узнаўленнем фанаграмы праз гучнагаварыцелі, размешчаныя за экранам (звычайнае і шырокаэкраннае кіно) або за экранам, на сцэнах і столі (шырокафарматнае, стэрэаскапічнае, панарамнае кіно, кругавая кінапанарама).

Практычныя сістэмы гукавога кіно створаны ў канцы 1920-х г. амаль адначасова ў СССР (фанаграма пераменнай аптычнай шчыльнасці, П.Р.Тагер у 1926; фанаграма пераменнай шырыні, А.Ф.Шорын у 1927), ЗША і Германіі. Пры стварэнні фільмаў звычайна гук і відарыс запісваюць паасобку з дапамогай гуказапісвальных (гл. Гуказапіс) і кіназдымачных апаратаў; часам мову, музыку, шумы і інш. запісваюць паасобку, потым аб’ядноўваюць у адну фанаграму. Выкарыстоўваюць таксама дубліраванне фільмаў, спец. гуказапіс са стварэннем гукавых эфектаў і інш.

З’яўленне гуку мела вял. значэнне ў эстэтыцы кіно, узбагаціла яго маст. палітру, выявіла новыя магчымасці драматургіі фільма і акцёрскага мастацтва. Першы сав. поўнаметражны маст. фільм з запісам гуку па сістэме Тагера — «Пуцёўка ў жыццё» (1931, рэж. М.Эк).

У 1929 на кінастудыі Белдзяржкіно ў Ленінградзе створана гукавая лабараторыя пад кіраўніцтвам В.Ахотнікава і А.Машковіча. Па іх сістэме запісана бел. эксперым. гукавая праграма «Пераварот» (1930, рэж. Ю.Тарыч), якая дэманстравалася ў першым гукавым кінатэатры рэспублікі «Чырвоная зорка» ў Мінску. У далейшым запіс гуку пры здымцы бел. стужак рабіўся па сістэмах Тагера і Шорына. Першыя бел. гукавыя маст. фільмы — «Адбітак часу» і «Баям насустрач» (абодва 1932, рэж. адпаведна Г.Кроль і Э.Аршанскі).

т. 5, с. 523

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)