Амерыкана-панамскія дагаворы 1/296—297; 4/572
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АМБРЫКА́НА-ПАНА́МСКІЯ ДАГАВО́РЫ 1903, 1936, 1955, 1977 аб канале.
Дагавор Хея — Бюно-Варыльі 1903 (падпісаны 18 ліст. ў Вашынгтоне) гарантаваў незалежнасць Панамскай Рэспублікі (абвешчана 3.11.1903), а Панама здавала ў арэнду ЗША «на неабмежаваны час» частку сваёй тэр. шырынёй 16,1 км для будаўніцтва і эксплуатацыі міжакіянскага канала і саступала ім усе суверэнныя правы над зонай Панамскага канала. ЗША атрымала таксама права манапольна эксплуатаваць усе шляхі зносін праз тэр. Панамы паміж Ціхім ак. і Карыбскім м., выкарыстоўваць свае ваен. і паліцэйскія сілы для падтрымання парадку і абароны канала. За гэта ЗША павінны былі выплаціць Панаме 10 млн. дол. адначасова і выплачваць па 250 тыс. дол. штогод праз 9 гадоў пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі.
Дагавор 1936 (падпісаны 2 сак. ў Вашынгтоне) адмяняў артыкулы дагавора 1903 пра гарантыі ЗША падтрымліваць незалежнасць Панамы і парадак у яе гарадах Панама і Калон. ЗША адмовіліся (фармальна) ад права карыстацца тэр. за межамі канала. Штогадовыя выплаты Панаме павялічваліся да 430 тыс. дол.
Дагавор Рэмона—Эйзенхаўэра 1955 (падпісаны 25 студз. разам з «Мемарандумам аб узгодненых рашэннях», які рэгуляваў заробак мясц. служачых кампаніі Панамскага канала), адмяняў манапольнае права ЗША будаваць чыгункі і шашэйныя дарогі на Панамскім перашыйку, ураўнаваў у зарплаце панамцаў з амерыканцамі, павялічваў штогадовыя выплаты да 1930 тыс. дол. Панаме вярталася частка зямлі, раней набытая ў яе кампаніяй канала.
Дагавор аб Панамскім канале і Дагавор аб пастаянным нейтралітэце і функцыянаванні Панамскага канала 1977 (падпісаны 7 вер. ў Вашынгтоне прэзідэнтам ЗША Дж.Картэрам і кіраўніком урада Панамы А.Тарыхасам) прадугледжвалі канчатковую перадачу канала пад кантроль Панамы 1.1.2000, ліквідацыю зоны канала і вывад амер. войскаў з размешчаных у ёй ваен. базаў, павелічэнне штогадовых выплат да 10 млн. дол. і інш. Панама абвяшчае канал пастаянна нейтральным і разам з ЗША адказвае за «захаванне рэжыму нейтралітэту». Ваен. і дапаможныя судны абедзвюх дзяржаў маюць права на «хуткі транзіт праз канал». Абодва дагаворы ўхвалены на плебісцыце ў Панаме, які адбыўся 23.10.1977. З 1982 Панама пачала ажыццяўляць цывільнае кіраванне і паліцэйскую ўладу ў зоне канала.
т. 1, с. 313
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пана́мскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
пана́мскі |
пана́мская |
пана́мскае |
пана́мскія |
| Р. |
пана́мскага |
пана́мскай пана́мскае |
пана́мскага |
пана́мскіх |
| Д. |
пана́мскаму |
пана́мскай |
пана́мскаму |
пана́мскім |
| В. |
пана́мскі (неадуш.) пана́мскага (адуш.) |
пана́мскую |
пана́мскае |
пана́мскія (неадуш.) пана́мскіх (адуш.) |
| Т. |
пана́мскім |
пана́мскай пана́мскаю |
пана́мскім |
пана́мскімі |
| М. |
пана́мскім |
пана́мскай |
пана́мскім |
пана́мскіх |
Крыніцы:
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
амерыка́на-пана́мскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
амерыка́на-пана́мскі |
амерыка́на-пана́мская |
амерыка́на-пана́мскае |
амерыка́на-пана́мскія |
| Р. |
амерыка́на-пана́мскага |
амерыка́на-пана́мскай амерыка́на-пана́мскае |
амерыка́на-пана́мскага |
амерыка́на-пана́мскіх |
| Д. |
амерыка́на-пана́мскаму |
амерыка́на-пана́мскай |
амерыка́на-пана́мскаму |
амерыка́на-пана́мскім |
| В. |
амерыка́на-пана́мскі (неадуш.) амерыка́на-пана́мскага (адуш.) |
амерыка́на-пана́мскую |
амерыка́на-пана́мскае |
амерыка́на-пана́мскія (неадуш.) амерыка́на-пана́мскіх (адуш.) |
| Т. |
амерыка́на-пана́мскім |
амерыка́на-пана́мскай амерыка́на-пана́мскаю |
амерыка́на-пана́мскім |
амерыка́на-пана́мскімі |
| М. |
амерыка́на-пана́мскім |
амерыка́на-пана́мскай |
амерыка́на-пана́мскім |
амерыка́на-пана́мскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Панама-амерыканскія дагаворы, гл. Амерыкана-панамскія дагаворы
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)