панадзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. што. Надзьмуць, напоўніць (паветрам, газам) усё, многае.

П. веласіпедныя камеры.

2. пераважна безас., чаго. Нанесці ветрам вялікую колькасць чаго-н.

Панадзімала ў вокны пылу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панадзіма́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. панадзіма́ю панадзіма́ем
2-я ас. панадзіма́еш панадзіма́еце
3-я ас. панадзіма́е панадзіма́юць
Прошлы час
м. панадзіма́ў панадзіма́лі
ж. панадзіма́ла
н. панадзіма́ла
Загадны лад
2-я ас. панадзіма́й панадзіма́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час панадзіма́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

панадзіма́ць сов. (во множестве)

1. наду́ть;

2. нахо́хлить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панадзіма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што. Надзьмуць, напоўніць (паветрам, газам) усё, многае. Панадзімаць веласіпедныя камеры.

2. пераважна безас. чаго. Нанесці ветрам вялікую колькасць чаго‑н. Панадзімала ў вокны пылу. □ Снег валіў чацвёра сутак запар. Панадзімала, панастаўляла на дарозе, на прыгуменні і на ферме белых канцоў. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панадыма́ць

панадзімаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. панадыма́ю панадыма́ем
2-я ас. панадыма́еш панадыма́еце
3-я ас. панадыма́е панадыма́юць
Прошлы час
м. панадыма́ў панадыма́лі
ж. панадыма́ла
н. панадыма́ла
Загадны лад
2-я ас. панадыма́й панадыма́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час панадыма́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)