панагляда́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. панагляда́ю панагляда́ем
2-я ас. панагляда́еш панагляда́еце
3-я ас. панагляда́е панагляда́юць
Прошлы час
м. панагляда́ў панагляда́лі
ж. панагляда́ла
н. панагляда́ла
Загадны лад
2-я ас. панагляда́й панагляда́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час панагляда́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

панагляда́ць сов. (нек-рое время) посмотре́ть, понаблюда́ть; последи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панагляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Наглядаць некаторы час. — Косцік! — не стрываў, нарэшце, Ігнат. — Хадзі сюды... Кастусёк.. борзда падбег. — Ты тут панаглядай за коньмі. Ты не бойся, я хутка вярнуся. Кулакоўскі. Цётцы Восілене захацелася панаглядаць, як будзе паводзіць сябе Алесь. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

последи́ть сов. пасачы́ць; (присматривая) папільнава́ць, панагляда́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

понаблюда́ть сов.

1. панагляда́ць, паназіра́ць; (проследить) пасачы́ць (за кім, чым);

2. (иметь надзор) падагляда́ць (каго, што).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

присмотре́ть сов.

1. (за кем, чем) панагляда́ць; дагле́дзець (каго, што); (последить) пасачы́ць, паназіра́ць;

2. (высмотреть, приискать) разг. нагле́дзець; см. присма́тривать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паглядзе́ць

1. (каб разглядзець, убачыць) hínsehen* vi; ánblicken vt; éinen Blick wérfen* (на каго, на што-н. auf A);

2. (панаглядаць) áufpassen vi (за кім-н., чым-н. auf A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пригляде́ть сов., разг.

1. (за кем, за чем) панагляда́ць; дагле́дзець (каго, што);

пригляде́ть за детьми́ дагле́дзець дзяце́й;

2. (кого, что) нагле́дзець;

пригляде́ть но́вый га́лстук нагле́дзець но́вы га́льштук;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паглядзе́ць, ‑гляджу, ‑глядзіш, ‑глядзіць; ‑глядзім, ‑гледзіце; зак.

1. Накіраваць позірк на каго‑, што‑н., каб убачыць, разгледзець. Паглядзець у акно. Паглядзець на неба. □ Мікуць паглядзеў навокал — нікога нідзе не было. Чорны. Я раніцою адчыніў акно, Каб паглядзець, што робіцца на нівах. Свірка. // Паназіраць за кім‑, чым‑н. пры дапамозе аптычных прылад. Паглядзець у мікраскоп. Паглядзець у бінокль.

2. Панаглядаць за кім‑, чым‑н.; зрабіць прадметам сваёй увагі. Шмат людзей прыходзіла паглядзець, як жывецца, як ідзе праца, а шмат хто прыходзіў і чаму-небудзь павучыцца. Чарот. Чалавек прыткнуўся да дрэва плячыма і астаўся так паслухаць і паглядзець. Чорны. // што і без дап. Пашукаць што‑н. дзе‑н. Паглядзі, куды заваліўся нож. □ [Камандзір:] — Паглядзі ў .. [таварышаў] пад падушкамі. Там у іх кніжкі. Брыль. // Упэўніцца, пераканацца ў чым‑н. Паглядзім, чыя праўда! □ [Люба:] — [Млынар і яго швагер] зараз паглядзяць, што дошкі на месцы і адыдуцца. Чорны.

3. каго-што. Пабыць гледачом. Аднойчы кіраўнік семінара сказаў: «Зараз мы паглядзім замежны фільм, дубліраваны на рускую мову». «Маладосць». // Агледзець, выслухаць. Доктар паглядзеў хворага. // Пазнаёміцца з кім‑, чым‑н.; убачыць каго‑, што‑н. — Можна паглядзець маршрут па карце? — папрасіў Мікола. Новікаў. Толю зноў захацелася паглядзець роднае папялішча. Якімовіч.

4. каго-што, за кім-чым. Падаглядаць нейкі час. Паглядзець хату. Паглядзець гадзіну за дзіцём.

5. Аднесціся пэўным чынам да каго‑, чаго‑н.; даць ацэнку каму‑, чаму‑н. Паглядзець на справу з гаспадарчага боку. □ Лазука зірнула на сакратара, відаць, хочучы даведацца, як ён паглядзіць на тое, што яна спасылаецца на яго. Сабаленка. // (звычайна з адмоўем). Палічыцца з кім‑, чым‑н. [Паўліна Цітаўна:] — Ну, ну, не смейся з маці, а то паска атрымаеш, не пагляджу і на ранг. Шамякін.

6. Звярнуць увагу на каго‑, што‑н. Я на поплаў выйшаў, Клічу цябе ў сведкі: — Паглядзі, як вышыў Май даліну ў кветкі! Гілевіч. — О, паглядзі, — сказаў Толя, зноў прыгнуўшыся да акенца, — .. [Я. Колас] і цяпер у друкарню ідзе. Брыль.

7. Разм. Падумаць, перш чым зрабіць. Яшчэ паглядзім, дзе каго пасадзім! Прыказка.

8. Глядзець некаторы час. Паглядзець удалячынь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)