◎ Памяльні́к 1 ’памяло для прачысткі коміна’ (Сл. ПЗБ;*КЭС, навагр.), ’малады хваёвы лес’ (КЭС, навагр.), памельнік ’малады сасоннік-самасейка; густое дробналессе, кусты’ (Яшк., стол.), помельнік ’тс’ (ТС). Рус. арханг. помельник ’памяло; хваёвыя галінкі на памёлы’. Да памяло (гл.).
◎ Памяльні́к 2 ’месца каля печы, дзе ставяць венік, качаргу і інш.’ (З нар. сл., шчуч.). Гл. памяльнік©.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)