памуці́ць гл. муціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памуці́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. памучу́ паму́цім
2-я ас. паму́ціш паму́ціце
3-я ас. паму́ціць паму́цяць
Прошлы час
м. памуці́ў памуці́лі
ж. памуці́ла
н. памуці́ла
Загадны лад
2-я ас. памуці́ памуці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час памуці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

памуці́ць сов. помути́ть, взмути́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памуці́ць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., што.

1. Зрабіць мутным, пазбавіць празрыстасці; замуціць. З возера вылезла нейкае дзіва, возера ўсё ў адзін міг памуціла. Дубоўка.

2. перан. Пазбавіць яснасці, затуманіць (пра свядомасць, розум і пад.). Гэты ўдушлівы гар на момант памуціў свядомасць... Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

муці́ць, мучу́, му́ціш, му́ціць; незак.

1. што. Рабіць мутным.

М. ваду.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., каго-што. Не даваць спакою, трывожыць.

Душу муціць неспакой.

3. пераважна безас., каго-што. Быць у стане млосці.

Яго муціла ад лякарства.

|| зак. замуці́ць, -мучу́, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны (да 1 знач.) і памуці́ць, -мучу́, -му́ціш, -му́ціць; -му́чаны (да 1 знач.).

Ён вады не замуціць нікому (перан.: пра вельмі сціплага, ціхага чалавека).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паму́чаны ​1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад памуціць.

паму́чаны ​2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад памучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́мут ’каламутнасць’ (Нас.). Бязафіксны назоўнік ад памуціць ’зрабіць мутным’ (ТСБМ). Да мут (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паму́чаны I (к паму́чыць) пому́ченный

паму́чаны II помутнённый, взму́ченный; см. памуці́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

помути́ть сов.

1. (жидкость) пакаламу́ціць, скаламу́ціць, памуці́ць;

2. перен. затума́ніць; см. мути́ть​ 1, 2;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)