пампо́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пампо́н пампо́ны
Р. пампо́на пампо́наў
Д. пампо́ну пампо́нам
В. пампо́н пампо́ны
Т. пампо́нам пампо́намі
М. пампо́не пампо́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пампо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Упрыгажэнне ў выглядзе шарыка з нітак, футра і пад. на галаўным уборы, пакаёвых туфлях і пад.

Шапачка з пампонам.

|| памянш. пампо́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пампо́н м. помпо́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пампо́н, ‑а, м.

Упрыгожанне ў выглядзе шарыка з нітак, футра і інш. на шапках, туфлях і пад. Ілонка плюхнула ў вочы прыгаршчы вады, надзела шапачку з пампонам, кажушок і выбегла на вуліцу. Хомчанка.

[Фр. pompon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пампо́н

(фр. pompon)

упрыгожанне ў выглядзе шарыка з нітак, футра на галаўных уборах, адзенні, абутку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Пампо́н ’упрыгожанне ў выглядзе шарыка з нітак, футра і інш. на шапках, туфлях і пад.’ (ТСБМ). З рус. помпо́н (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 73), дзе з франц. pompon < pompa ’помпа, пышнасць, урачыстасць’ (Фасмер, 3, 324).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

помпо́н пампо́н, -на м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

bobble1 [ˈbɒbl] n. пампо́н (дэталь адзення)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

pompon, ~u

м. пампон

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пупо́нчык ’агурочак’ (б.-каш., калінк., хойн., Мат. Гом.), пу‑ поньчык ’завязь у агурках’ (брагін., Нар. словатв.). Ад пуп ’патаўшчэнне’, магчыма, працяг дыялектнага прасл. *рор‑ьnьу параўн. макед. пупунок ’каробачка (бавоўны); пупышка, бутон’, рус. пу‑ пончикпампон у дзіцячай шапачцы; пышка’ (другаснае?), параўн. пампон, пончык (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)