памо́р’е, -я, н.

На Поўначы: мясцовасць, якая прымыкае да марскога берага.

|| прым. памо́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Памо́р’е

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Памо́р’е
Р. Памо́р’я
Д. Памо́р’ю
В. Памо́р’е
Т. Памо́р’ем
М. Памо́р’і

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

памо́р’е

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. памо́р’е
Р. памо́р’я
Д. памо́р’ю
В. памо́р’е
Т. памо́р’ем
М. памо́р’і

Крыніцы: tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

памо́р’е, ‑я, н.

1. Старая назва паўночных рускіх зямель па берагах Белага мора, Анежскага возера і рэк, якія ў іх упадаюць. // Мясцовасць, якая прымыкае да марскога берага.

2. Старая назва паўночнай часткі Польшчы, якая прымыкае да Балтыйскага мора. Памор’е. Польшча. Год трыццаць дзевяты. Я пехацінцам радавым служу. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАМО́Р’Е,

гістарычная назва ў 15—17 ст. у Расіі, узбярэжжа Белага м. ад г. Кем да г. Анега (Паморскі бераг), а таксама вял. тэр. ад Абанежжа да Паўн. Урала, у якую ўваходзілі Карэлія, Дзвінская, Важская, Сысальская, Вяцкая, Пермская землі, Пасухонне, Белазерскі і Пячорскі краі. Першапачаткова насялялі карэлы, комі, лапары. Да 17 ст. карэннае насельніцтва часткова асімілявана рус. пасяленцамі, якія з 12 ст. асвойвалі тэр. П. У 12—15 ст. уладанне Наўгародскай феадальнай рэспублікі. У пач. 16 ст. далучана да Масквы. У 17 ст. ў 22 паветах П. асн. маса насельніцтва — вольныя сяляне. Частка зямель належала манастырам і купцам Строганавым. На Пн насельніцтва займалася рыбалавецкім, слюдзяным, саляным промысламі; у Карэліі развівалася металургія, у паўд. паветах — земляробства.

т. 12, с. 34

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАМО́Р’Е (Pomorze),

гістарычная назва паўн. прыбалтыйскай ч. Польшчы. Складаецца з Зах. П. і Усх. (ці Гданьскага) П. У канцы 10 ст. П. насялялі памаране, якія ўваходзілі ў склад Польскай дзяржавы. Зах. П. ў 1181 трапіла ў васальную залежнасць ад «Свяшчэннай Рым. імперыі», германізавана (ням. Pommern Памеранія). Да 1637 тут захоўвалася мясц. (слав.) княжацкая дынастыя. Паводле Вестфальскага міру 1648 Зах. і ч. Усх. Памераніі атрымала Швецыя, астатнюю ч. Усх. — Брандэнбургска-пруская дзяржава. Усх., ці Гданьская Памеранія (ням. Pommerellen Малая Памеранія), якую ў 1308—09 захапіў Тэўтонскі ордэн, адваявана Польшчай у выніку Трынаццацігадовай вайны 1454—66. У канцы 18 ст. далучана да Прусіі. Паводле Версальскага мірнага дагавора 1919 Польшчы была вернута б.ч. Усх. П. (без Гданьска з акругай). Патсдамскай канферэнцыяй 1945 зах. мяжа Польшчы ўсталявана па Одры і Нысе-Лужыцкай.

Літ.:

Historia Pomorza. T. 1—2. Poznań, 1969—84;

Dzieje Pomorza Nadwiślańskiego od VII wieku do 1945 roku. Gdańsk, 1978.

т. 12, с. 34

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Памор’е ’старая назва паўночных рускіх зямель на берагах Белага мора, Анежскага возера і рэк, якія ў іх упадаюць; старая назва паўночнай часткі Польшчы, якая прымыкае да Балтыйскага мора’ (ТСБМ). З рус. помо́рье < море; параўн. таксама польск. pomorze, чэш. pomoří (Фасмер, 3, 323). Сюды ж памор, паморка ’жыхар(ка) памор’я’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Памор’е Усходняе (гістар.) 5/227; 8/503

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

помо́рье памо́р’е, -р’я ср., прымо́р’е, -р’я ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Pomorze

н. Памор’е

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)