памо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Жыхар памор’я.

Архангельскія паморы.

|| ж. памо́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. памо́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памо́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. памо́р памо́ры
Р. памо́ра памо́раў
Д. памо́ру памо́рам
В. памо́ра памо́раў
Т. памо́рам памо́рамі
М. памо́ру памо́рах

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

памо́р,

гл. паморы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

помо́р памо́р, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памо́ры, ‑аў; адз. памор, ‑а, м.; паморка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. паморкі, ‑рак; ж.

Карэннае рускае насельніцтва памор’я — узбярэжжа Белага мора і Ледавітага акіяна. [Сушылаў] з архангельскіх памораў, але не рыбак, а паляўнічы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАМАРА́НЕ,

група зах.-слав. плямён, якія ў старажытнасці насялялі пераважна польскае Памор ’е. На З межавалі з палабскімі славянамі, на У — з балцкімі плямёнамі прусаў, на Пд — з польскімі плямёнамі куявян (гл. Куявія) і палян. З канца 10 ст. ўваходзілі ў стараж.-польскую дзяржаву. Вял. ролю ў іх гасп. жыцці адыгрывалі рамяство, гандаль, мараплаўства, рыбалоўства. Гал. рамесныя і гандл. цэнтры — Волін і Шчэцін. Уваходзілі ў склад Вендскай дзяржавы (1040-я г. — 1129), разам з палабскімі славянамі змагаліся супраць герм. агрэсіі. У 12 — пач. 14 ст. заваяваны герм. феадаламі, якія падверглі П. вынішчэнню і гвалтоўнай асіміляцыі. Нашчадкамі П. з’яўляецца польская этнагр. група кашубаў, што захавала асаблівасці сваёй культуры, мовы і побыту. Гл. таксама Кашубская мова.

т. 12, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Плескані́на ’макрата’ (свісл., Шатал.). Ад пле́скаць ’плюхаць’ па тыпу плюханіна ’плюхота’, параўн. польск. plaskany, ploskuny ’дождж са снегам, плюхота, плюта, слата’, каш. plëskótńica ’тс’, польск. plesk, памор. plëck, plëšč ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зараза, пошасць, эпідэмія; мор, паморак, памор (уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Льжэць ’лягчэць (аб хваробе, марозе)’ (Нас., Гарэц., Дразд.), памор. lžec, lžωc, польск. літар. ze‑lżeć. Бел.-польск. ізалекса. Утворана ад прыметніка lьgъ ’нямоцны, лагодны’, ад якога таксама паходзіць лёгкі (гл.) (Слаўскі, 4, 395).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вячэ́рні (БРС, КТС), вячэрній (Бяльк.). Укр. вечірній, рус. вечерний, польск. wieczorny, wieczerny, памор. ečórnï, ečȯrnï, ečernï, в.-луж. wjećorny, н.-луж. wjacorny, чэш. večerní, дыял. večerný, славац. večerný, серб.-харв. вѐче̄рњ(ӣ), славен. večę̑ren, večęranji, макед. вечерен, балг. ве́черен ’тс’. Прыметнік ад večerъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)