памеркава́цца, -мярку́юся, -мярку́ешся, -мярку́ецца; -мярку́йся; зак.

Прыйсці да ўзаемнага пагаднення, паладзіць.

Мы з ім як-небудзь памяркуемся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памеркава́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. памярку́юся памярку́емся
2-я ас. памярку́ешся памярку́ецеся
3-я ас. памярку́ецца памярку́юцца
Прошлы час
м. памеркава́ўся памеркава́ліся
ж. памеркава́лася
н. памеркава́лася
Загадны лад
2-я ас. памярку́йся памярку́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час памеркава́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

памеркава́цца сов. договори́ться, столкова́ться;

мы як-не́будзь з ім памярку́емся — мы ка́к-нибу́дь с ним договори́мся (столку́емся);

◊ свае́ лю́дзі — памярку́емся — погов. свои́ лю́ди — сочтёмся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памеркава́цца, ‑мяркуюся, ‑мяркуешся, ‑мяркуецца; зак.

Прыйсці да ўзаемнага пагаднення; паладзіць. [Красуцкі:] — Калі б вы.. [варывеньку] пусцілі мне на лета, дзядзька Кірыла, то я б сюды прывёз свае прычындалы.. Клопату вялікага вам не зраблю.. Памяркуемся грашыма ці якім другім спосабам. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)