памача́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. памача́ю памача́ем
2-я ас. памача́еш памача́еце
3-я ас. памача́е памача́юць
Прошлы час
м. памача́ў памача́лі
ж. памача́ла
н. памача́ла
Загадны лад
2-я ас. памача́й памача́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час памача́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

памача́ць сов. помака́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што ў што.

Апусціць, акунуць некалькі разоў у што‑н. вадкае або сыпучае. [Кандрат] памачаў свой кавалак у малако і даў сучцы. Тая стала есці, прыціснуўшы вушы па круглай, як гарбуз, галаве. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

помака́ть сов. памача́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)