Паліўная прамысловасць 8/60—61; 10/239; 11/461; 12/285—288

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПА́ЛІЎНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,

сукупнасць галін прамысловасці, занятых здабычай і перапрацоўкай мінеральнага паліва; частка паліўна-энергетычнага комплексу. Уключае нафтаздабыўную, нафтаперапрацоўчую, газавую, вугальную, тарфяную і сланцавую прамысловасці (гл. адпаведныя артыкулы).

П.п. сфарміравалася як галіна цяжкай прамысловасці ў канцы 19 — пач. 20 ст. ў выніку індустр. асваення запасаў карысных выкапняў (вугалю, нафты, прыроднага газу). Да сярэдзіны 20 ст. асн. яе галіной была вугальная прамысловасць. З сярэдзіны 1950-х г. паскорана развіваюцца нафтавая і газавая прамысловасць. На развіццё П.п. паўплывалі сусветныя энергет. крызісы 1973—74 і 1979—80-х г. Рост цэн на нафту абумовіў павелічэнне здабычы вугалю. гаручых сланцаў і торфу.

У агульнай здабычы нафты першыя месцы займаюць краіны Б. і Сярэдняга Усходу; у лік лідэраў уваходзяць Расія, ЗША, Саудаўская Аравія, Іран, Кітай, Мексіка, Венесуэла. Па ўзроўні здабычы прыроднага газу вылучаюцца Расія, ЗША, Канада, Нідэрланды, Вялікабрытанія, Нарвегія. Асн. частка здабычы вугалю прыпадае на Кітай, ЗША, Расію, Германію, Аўстралію, Паўд.-Афр. Рэспубліку; торфу — на Расію, Ірландыю, Беларусь, Германію і Фінляндыю.

На Беларусі прадукцыя П.п. ў 1999 склала 13 млн. т умоўнага паліва. Здабыча нафты на Беларусі вядзецца з 1965. У эксплуатацыі знаходзяцца 37 радовішчаў; найбуйнейшыя з іх — Рэчыцкае, Асташкавіцкае, Вішанскае, Заходне-Цішкаўскае, Паўднёва-Асташкавіцкае. Макс. аб’ём здабычы нафты дасягнуты ў 1975 (7953 тыс. т); потым ён паступова скарачаўся і з 1984 стабілізаваўся ў межах 2 млн. т. У працэсе здабычы нафты вядзецца адбор спадарожнага газу (у 1999—255,8 млн. м³). Перапрацоўка нафты ажыццяўляецца ў Наваполацкім вытворчым аб’яднанні «Нафтан» і на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе; іх сумарная магутнасць перавышае 40 млн. т за год. Прамысл. здабыча торфу на Беларусі вядзецца з 1896. У перыяд актыўнай распрацоўкі радовішчаў колькасць торфапрадпрыемстваў дасягала 200, у выніку скарачэння запасаў знізілася да 37. Наступную перапрацоўку ў торфабрыкеты ажыццяўляюць 32 прадпрыемствы. Больш за 50% торфу здабываецца ў Мінскай і Гомельскай абласцях.

А.​А.​Пінчук.

Здабыча паліва па відах на Беларусі
Нафта (уключаючы газавы кандэнсат), млн. т Газ натуральны, млн. м³ Паліўны торф (умоўнай вільготнасці), млн. т
1980 2,6 320 4,9
1985 2,0 224 4,8
1990 2,1 297 3,4
1995 1,9 266 3,1
1998 1,8 252 2,0

т. 12, с. 11

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

палі́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. палі́ўны палі́ўная палі́ўнае палі́ўныя
Р. палі́ўнага палі́ўнай палі́ўнага палі́ўных
Д. палі́ўнаму палі́ўнай палі́ўнаму палі́ўным
В. палі́ўны (неадуш.) палі́ўную палі́ўнае палі́ўныя (неадуш.)
Т. палі́ўным палі́ўнай
палі́ўнаю
палі́ўным палі́ўнымі
М. палі́ўным палі́ўнай палі́ўным палі́ўных

Крыніцы: tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

па́ліўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. па́ліўны па́ліўная па́ліўнае па́ліўныя
Р. па́ліўнага па́ліўнай
па́ліўнае
па́ліўнага па́ліўных
Д. па́ліўнаму па́ліўнай па́ліўнаму па́ліўным
В. па́ліўны (неадуш.)
па́ліўнага (адуш.)
па́ліўную па́ліўнае па́ліўныя (неадуш.)
па́ліўных (адуш.)
Т. па́ліўным па́ліўнай
па́ліўнаю
па́ліўным па́ліўнымі
М. па́ліўным па́ліўнай па́ліўным па́ліўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паліўны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паліўны́ паліўна́я паліўно́е паліўны́я
Р. паліўно́га паліўно́й
паліўно́е
паліўно́га паліўны́х
Д. паліўно́му паліўно́й паліўно́му паліўны́м
В. паліўны́ (неадуш.)
паліўно́га (адуш.)
паліўну́ю паліўно́е паліўны́я (неадуш.)
паліўны́х (адуш.)
Т. паліўны́м паліўно́й
паліўно́ю
паліўны́м паліўны́мі
М. паліўны́м паліўно́й паліўны́м паліўны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Reselanlage f -, -n паліўна́я [араша́льная] устано́ўка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

па́ліўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да паліва; які выкарыстоўваецца як паліва. Паліўны газ. // Прызначаны для падачы, перавозкі, захоўвання паліва. Паліўны бак. Паліўны склад. // Які мае адносіны да вытворчасці, здабычы паліва. Паліўная прамысловасць.

2. Разм. Прыгодны для таго, каб паліць (пра дровы, печ і пад.). Паліўная печ.

паліўны́, а́я, ‑о́е.

Які мае адносіны да паліўкі. Паліўное земляробства. Паліўны сезон. // Прызначаны для паліўкі. Паліўныя жалабы. // Які мае патрэбу ў паліўцы. Паліўныя культуры. Паліўныя землі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́ліўныI Heiz-;

па́ліўная по́мпа спец. Hizölpumpe f -, -n;

па́ліўны бак Krftstoffbehälter m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

КО́ХТЛА-Я́РВЕ (Kohtla-Järve),

горад у Эстоніі, размешчаны на плато Паўн.Усх. Эстоніі. 69,9 тыс. ж. (1996). Чыг. станцыя. Цэнтр сланцаздабыўной і сланцахім. прам-сці, развіты эл.-тэхн., хім., паліўная, буд. матэрыялаў, мэблевая, лёгкая, харч. прам-сць. Газаправоды ў С.-Пецярбург і Талін. Музей сланцу. Філіял дзярж. маст. музея Эстоніі. Царква 15 ст.

т. 8, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРМ,

горад, цэнтр Пермскай вобл. ў Расіі. Вядомы з 17 ст. У 1940—57 наз. Молатаў. 1027,8 тыс. ж. (1996). Порт на р. Кама. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Буйны цэнтр цяжкай прам-сці, пераважна машынабудавання. З-ды: 3 маш.-буд., горна-шахтавага машынабудавання, суднабуд., эл.-тэхн., маторабуд., ракетна-касм. тэхнікі, веласіпедны, тэлеф., кабельны і інш. Развіты паліўная, хім., нафтахім., нафтаперапр., дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая, харч., лёгкая прам-сць. Камская ГЭС. Пермскі навук. цэнтр Рас. АН. 7 ВНУ, у т. л. ун-т. 4 тэатры, у т. л. тэатр оперы і балета. Філармонія. Цырк. Музей. Маст. галерэя. Музей драўлянай архітэктуры.

Горад Перм. Новы раён.

т. 12, с. 295

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)