палі́чка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. палі́чка палі́чкі
Р. палі́чкі палі́чак
Д. палі́чцы палі́чкам
В. палі́чку палі́чкі
Т. палі́чкай
палі́чкаю
палі́чкамі
М. палі́чцы палі́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

палі́чка ж., уменьш.-ласк. по́лочка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

палі́чка, ‑і, ДМ ‑лічцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да паліца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палі́ца, -ы, мн. -ы, -ліц, ж.

1. Прымацаваная да сцяны або зробленая ў сцяне, шафе гарызантальная дошка для розных прадметаў (кніг, посуду і інш.).

2. Месца для ляжання ў пасажырскім вагоне.

Верхняя п.

3. Тое, што і адвал¹ (у 3 знач.).

|| памянш. палі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. палі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рагаві́к¹, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Палічка трохвугольнай формы ў куце хаты.

|| памянш. рагавічо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ledge [ledʒ] n. пла́нка; палі́чка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

по́лочка уменьш.-ласк. палі́чка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

whatnot

[ˈhwʌtnɑ:t]

n.

1) уся́кая ўся́чыа, барахло́ n

2) палі́чка для дро́бязі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

баге́т

(фр. baguette = палічка)

разьбяная, па-мастацку аздобленая або пафарбаваная, драўляная планка, з якой робяць рамкі, карнізы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АБЛО́МЫ АРХІТЭКТУ́РНЫЯ,

працяглыя элементы арх. пластыкі, спалучэнне якіх складае профілі (разрэзы) карнізаў, капітэляў, базаў калон. Размяшчаюцца па гарызанталі, радзей па нахіленай крывой (у архівольтах арак, на нервюрах) ці ламанай (абрамленні парталаў, вокнаў) лініі. Узбагачаюць арх. дэкор, узмацняюць вобразна-маст. выразнасць будынка. Падзяляюцца на прамалінейныя (палічка) і крывалінейныя (вал, гусёк, абцасік і інш.). Найб. пашыраны ў ордэрнай архітэктуры (гл. Ордэр). Узніклі ў класічнай архітэктуры Стараж. Грэцыі, адкуль запазычаны дойлідствам Стараж. Рыма і Візантыі, пасля — Зах. Еўропы. У сучаснай архітэктуры абломам архітэктурным адпавядаюць профілі архітэктурныя.

Абломы архітэктурныя: 1палічка; 2 — вал; 3 — «ястрабіная дзюба»; 4 — кіматый (а — прамы, б — адваротны); 5 — абцасік (а — прамы, б — адваротны); 6 — выкружка; 7 — астрагал; 8 — скоцыя.

т. 1, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)