Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)
палі́тра, -ы, ж.
1. Дошчачка, на якой мастак змешвае фарбы.
2.перан. Падбор фарбаў у карціне, колеравая гама.
3.перан. Сукупнасць выяўленчых сродкаў мастака.
Багатая п. пісьменніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
палі́траж., прям., перен. пали́тра
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
палі́тра, ‑ы, ж.
1. Дошчачка, пласцінка з выразам для вялікага пальца, на якой мастак расцірае і змешвае фарбы. Маладыя хлопцы з палітрамі і пэндзлямі ў руках працавалі за мальбертамі.Машара.Самога дырэктара студэнты засталі перад расцягнутым на падромніку палатном, з палітрай у руках.Карпюк.
2.перан. Падбор фарбаў у асобнай карціне, у творчасці мастака. Палітра Тыцыяна.//перан. Сукупнасць вобразна-выяўленчых сродкаў у творчасці пісьменніка, акцёра, кампазітара і інш. У вобразнай палітры Максіма Танка пачалі поўнасцю гаспадарыць фарбы светлыя, святочныя.Рагойша.Іграючы адмоўныя ролі, я імкнуўся ў іх выкарыстоўваць усю шматкаляровую палітру фарбаў жыцця.Сяргейчык.
[Ад фр. palette, ад іт. paletta — лапатка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
палі́траж Palétte f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
палі́тра
(рус. палитра, ад фр. palette = пласцінка)
1) невялікая дошчачка з выразам для вялікага пальца, на якой мастак расцірае і змешвае фарбы;
2) перан. сукупнасць вобразна-выяўленчых сродкаў у творчасці мастака, пісьменніка, кампазітара.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
Палі́тра ’дошчачка, пласцінка з выразам для вялікага пальца, на якой мастак расцірае і змешвае фарбы’ (ТСБМ). З рус.пали́тра (Крукоўскі, Уплыў, 85); у рус. мове праз ням.Palette або франц.paletta з італ.paletta ’тс’ < лац.pāla ’лапатка’ (Мацэнауэр, 268). Няясным застаецца элемент ‑тра; Праабражэнскі, (2, 9) спрабаваў тлумачыць яго ўплывам макітра; Фасмер (3, 192) лічыць, што ён быў у раманскіх мовах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пали́трапрям., перен.палі́тра, -ры ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
paleta
ж.палітра;
paleta odcieni — палітра адценняў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)