ПАЛІСА́ДНАЯ ТКА́НКА, слупкаватая тканка,

хларафіланосная тканка ліста, найб. прыстасаваная да выканання функцыі фотасінтэзу. Мае ​3/4—​4/5 усіх хларапластаў ліста. Доўгія восі падоўжаных клетак П.т. арыентаваны перпендыкулярна да паверхні ліста. Звычайна П.т. фарміруецца пад верхнім эпідэрмісам і мае адзін або некалькі слаёў клетак, часам утвараецца на верхняй і ніжняй паверхнях ліста, часам займае ўсю яго таўшчыню (трапляецца ў раслін сухіх і сонечных мясцін існавання).

т. 12, с. 8

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паліса́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паліса́дны паліса́дная паліса́днае паліса́дныя
Р. паліса́днага паліса́днай
паліса́днае
паліса́днага паліса́дных
Д. паліса́днаму паліса́днай паліса́днаму паліса́дным
В. паліса́дны (неадуш.)
паліса́днага (адуш.)
паліса́дную паліса́днае паліса́дныя (неадуш.)
паліса́дных (адуш.)
Т. паліса́дным паліса́днай
паліса́днаю
паліса́дным паліса́днымі
М. паліса́дным паліса́днай паліса́дным паліса́дных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

палиса́дный

1. частако́льны;

2. кве́ткавы;

палиса́дная ткань бот. паліса́дная тка́нка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)