паліндро́м

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паліндро́м паліндро́мы
Р. паліндро́ма паліндро́маў
Д. паліндро́му паліндро́мам
В. паліндро́м паліндро́мы
Т. паліндро́мам паліндро́мамі
М. паліндро́ме паліндро́мах

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паліндро́м м. палиндро́м, палиндро́мон

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паліндро́м, ‑а, м.

Слова, выраз або сказ, якія маюць аднолькавы сэнс пры чытанні злева направа і справа налева. Напрыклад: бел. казак; руск. искать такси.

[Англ. palindrome.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паліндро́м

(гр. palindromos = які вяртаецца)

слова або словазлучэнне, якія маюць аднолькавы сэнс пры чытанні злева направа і справа налева (напр. казак, дом мод).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

паліндро́м

(гр. palindromos = які вяртаецца)

слова або словазлучэнне, якое аднолькава чытаецца злева направа і справа налева (напр. казак, дом мод).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

КРУШЫ́НА (сапр. Казак) Рыгор

(3.12.1908 або 1907, в. Бязверхавічы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 27.3.1979),

бел. пісьменнік. Вучыўся ў Мінскім пед. ін-це (1920-я г.). Скончыў Маскоўскі ін-т кінематаграфіі (1935). У Вял. Айч. вайну супрацоўнічаў з ням.-фаш. акупантамі; друкаваўся ў газ. «Беларуская газэта», «Беларускі работнік», «Раніца». З 1944 у Германіі, у 1950—60-я г. працаваў на радыёстанцыі «Свабода». З 1960-х г. у ЗША. Друкаваўся з 1925. Першы зб. «Паэзія чырвонаармейца» (1931). Лірызм, туга па Радзіме, любоў да жанчыны ў. зб-ках паэзіі «Лебедзь чорная» (1947), «Вячорная лірыка» (1963), «Хвіліна роздуму» (1968), «Вясна ўвосень» (1972), «Дарогі» (1974), «Сны і мары» (1975). Першы ў бел. паэзіі развіваў паліндром, туюг, канцону, лірычную секстыну і інш. формы верша. Пісаў паэмы, апавяданні, крытычныя артыкулы, шмат перакладаў.

Тв.:

Выбр. творы. Нью-Йорк;

Мюнхен, 1957.

т. 8, с. 492

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)