Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
паляшу́к (род. палешука́) м. (житель Полесья) полешу́к
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паляшу́к, палешука, м.
Жыхар Палесся. — Вы сібірак? — Не. Паляшук.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паляшу́к ’жыхар Палесся’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). Ст.-рус.полѣшанинъ ’тс’ < Полѣсье. Бел. форма, калі меркаваць па ш, утворана на аснове полѣшанинъ з заменай суф. ‑анін на ‑ук.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паляшу́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Жан.дапаляшук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буйнатва́ры, ‑ая, ‑ае.
З буйнымі рысамі твару. Гэты паляшук быў як волат — высокі, плячысты, буйнатвары, з мускулістымі моцнымі рукамі.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паляшва́ ’Палессе’ (Сл. ПЗБ). Ад асновы палям‑ (гл. паляшук) з суф. зборнасці ‑ва (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 202), першапачаткова ’палешукі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шугале́я, ‑і, ж.
Раней — вялікая лодка з аднаго выдзеўбанага кавалка дрэва (звычайна дубу). Дзяўбаў паляшук Шугалеі, як гора, — Распарваў ён дуб, Дзеўбучы дзень да ночы Чаўны, як вялізныя Ноевы ночвы.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПУШКА́Р (Мікалай Мікітавіч) (8.5.1919, г.п. Барысаўка Белгародскай вобл., Расія — 29.12.1993),
бел. мастак-кераміст. Засл. дз. маст. Беларусі (1990). Скончыў Харкаўскае маст. вучылішча (1937). Яго работы выкананы ў мяккіх акруглых формах, з натуральных матэрыялаў (пераважна шамот, тэракота), вызначаюцца лірычнасцю, выразным псіхалагізмам, добрым веданнем нар. традыцый, часта гумарыстычнай трактоўкай сюжэтаў і персанажаў. Сярод твораў: «Беларуская бульба», «Браткі-беларусы» (абодва 1966), «Мы з табою, як рыбка з вадою», «Дамашняя баталія» (абодва 1975), «Паляшук-пясняр» (1976), «Дударыкі-дудары» (1978), «Кум і кума» (1979), «Палескія напевы» (1980), «Мой родны кут» (1981), «Сон палешука» (1982), «Гарманіст», «Музыка» (абодва 1983), «Несцерка» (1984), «Сямейны хор» (1985) і інш.