палясо́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Лясны вартаўнік, ляснік.

|| прым. палясо́ўшчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палясо́ўшчык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. палясо́ўшчык палясо́ўшчыкі
Р. палясо́ўшчыка палясо́ўшчыкаў
Д. палясо́ўшчыку палясо́ўшчыкам
В. палясо́ўшчыка палясо́ўшчыкаў
Т. палясо́ўшчыкам палясо́ўшчыкамі
М. палясо́ўшчыку палясо́ўшчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

палясо́ўшчык м. лесни́к, полесо́вщик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

палясо́ўшчык, ‑а, м.

Лясны вартаўнік, ляснік. Ён [пан] запрасіў мельніка Барткевіча да сябе ў маёнтак і запрапанаваў яму службу палясоўшчыка. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палясо́ўшчык м. уст., разм. Jäger m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Палясо́ўшчык ’вартаўнік лесу, ляснік’ (Яруш., Мядзв., Інстр. II, Дасл. па літ. і мове, Гродз. пед., 1967, 41). Рус. паўдн., усх. полесовщи́к ’тс’. Ад *палясоўны (< лес) з суф. ‑шчык (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 75). Не выключана, што гэта і запазычанне з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лесни́к лясні́к, род. лесніка́ м., палясо́ўшчык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

полесо́вщик обл. палясо́ўшчык, -ка м., лясні́к, род. лесніка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

gajowy

1. лясны;

2. м. ляснік, палясоўшчык

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ляснік, палясоўшчык

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)