палярызава́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. палярызава́ны палярызава́ная палярызава́нае палярызава́ныя
Р. палярызава́нага палярызава́най
палярызава́нае
палярызава́нага палярызава́ных
Д. палярызава́наму палярызава́най палярызава́наму палярызава́ным
В. палярызава́ны (неадуш.)
палярызава́нага (адуш.)
палярызава́ную палярызава́нае палярызава́ныя (неадуш.)
палярызава́ных (адуш.)
Т. палярызава́ным палярызава́най
палярызава́наю
палярызава́ным палярызава́нымі
М. палярызава́ным палярызава́най палярызава́ным палярызава́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

палярызава́ны физ. поляризо́ванный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

палярызава́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. палярызава́ны палярызава́ная палярызава́нае палярызава́ныя
Р. палярызава́нага палярызава́най
палярызава́нае
палярызава́нага палярызава́ных
Д. палярызава́наму палярызава́най палярызава́наму палярызава́ным
В. палярызава́ны (неадуш.)
палярызава́нага (адуш.)
палярызава́ную палярызава́нае палярызава́ныя (неадуш.)
палярызава́ных (адуш.)
Т. палярызава́ным палярызава́най
палярызава́наю
палярызава́ным палярызава́нымі
М. палярызава́ным палярызава́най палярызава́ным палярызава́ных

Кароткая форма: палярызава́на.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

палярызава́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. палярызава́ны палярызава́ная палярызава́нае палярызава́ныя
Р. палярызава́нага палярызава́най
палярызава́нае
палярызава́нага палярызава́ных
Д. палярызава́наму палярызава́най палярызава́наму палярызава́ным
В. палярызава́ны (неадуш.)
палярызава́нага (адуш.)
палярызава́ную палярызава́нае палярызава́ныя (неадуш.)
палярызава́ных (адуш.)
Т. палярызава́ным палярызава́най
палярызава́наю
палярызава́ным палярызава́нымі
М. палярызава́ным палярызава́най палярызава́ным палярызава́ных

Кароткая форма: палярызава́на.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ліне́йна-палярызава́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ліне́йна-палярызава́ны ліне́йна-палярызава́ная ліне́йна-палярызава́нае ліне́йна-палярызава́ныя
Р. ліне́йна-палярызава́нага ліне́йна-палярызава́най
ліне́йна-палярызава́нае
ліне́йна-палярызава́нага ліне́йна-палярызава́ных
Д. ліне́йна-палярызава́наму ліне́йна-палярызава́най ліне́йна-палярызава́наму ліне́йна-палярызава́ным
В. ліне́йна-палярызава́ны (неадуш.)
ліне́йна-палярызава́нага (адуш.)
ліне́йна-палярызава́ную ліне́йна-палярызава́нае ліне́йна-палярызава́ныя (неадуш.)
ліне́йна-палярызава́ных (адуш.)
Т. ліне́йна-палярызава́ным ліне́йна-палярызава́най
ліне́йна-палярызава́наю
ліне́йна-палярызава́ным ліне́йна-палярызава́нымі
М. ліне́йна-палярызава́ным ліне́йна-палярызава́най ліне́йна-палярызава́ным ліне́йна-палярызава́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

поляризо́ванный палярызава́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МАГНІТААПТЫ́ЧНЫ ДЫСК,

разнавіднасць аптычных дыскаў, дзе запіс інфармацыі ажыццяўляецца тэрмамагн. спосабам.

Пры запісе інфармацыі рухомы носьбіт лакальна награваецца лазерным выпрамяненнем, у зоне разагрэву каэрцытыўная сіла рабочага слоя рэзка змяншаецца (гл. Тэрмамагнітныя з’явы) і нагрэты ўчастак перамагнічваецца пад уздзеяннем слабога знешняга магн. поля. Пры ўзнаўленні адбіты ад М.д. палярызаваны лазерны прамень перыядычна паварочвае плоскасць палярызацыі на вугал, значэнне якога залежыць ад намагнічанасці рабочага слоя (гл. Кера эфект).

т. 9, с. 477

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛЯРЫЗА́ЦЫЯ ДЫЭЛЕ́КТРЫКАЎ,

працэс узнікнення ў дыэлектрыках стану, які характарызуецца наяўнасцю эл. дыпольнага моманту ў кожнага элемента іх аб’ёму (палярызаванага стану), пад уздзеяннем знешніх фактараў (эл. палёў, мех. напружанняў, змены т-ры і інш.), а таксама сам палярызаваны стан дыэлектрыка. Характарызуецца палярызаванасцю ці вектарам палярызацыі P→.

Найб. значэнне мае П.д. у знешнім эл. полі, якая абумоўлена зрушэннем электронаў у атамах і іонах (электронная, ці дэфармацыйная палярызацыя), зрушэннем іонаў у цвёрдых дыэлектрыках з іоннай крышт. рашоткай (іонная палярызацыя), паваротам дыпольных малекул (арыентацыйная палярызацыя). Залежыць ад напружанасці знеш. эл. поля — E→. У слабых палях P→ = ε0 χ E→ , дзе ε0 — эл. пастаянная, χ — дыэлектрычная ўспрыімлівасць. П.д. можа мець месца з прычыны мех. напружанняў (гл. П’езаэлектрычныя матэрыялы). Існуюць дыэлектрыкі са спантаннай (самаадвольнай) палярызацыяй (гл. Піраэлектрычнасць, Сегнетаэлектрыкі), а таксама дыэлектрыкі, здольныя працяглы час захоўваць наэлектрызаваны стан (электрэты).

т. 12, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЗІТРО́НІЙ,

звязаная сістэма часціц электрона і пазітрона. Падобны на атам вадароду, дзе пратон заменены пазітронам. Мае масу, роўную 2 электронным, а памеры ўдвая большыя за памеры атама вадароду.

Утвараецца пры сутыкненнях павольных пазітронаў з атамамі рэчыва. У залежнасці ад узаемнай арыентацыі спінаў электрона і пазітрона адрозніваюць ортапазітроній (спіны часціц паралельныя; час жыцця τ = 1,4∙10​−7 с; распадаецца на 3 γ-кванты) і парапазітроній (антыпаралельныя; τ = 1,25∙10​−10 с; распадаецца на 2 γ-кванты).

Палярызаваны П., утвораны пазітронам, атрыманым пры бэта-распадзе, мае своеасаблівыя ўласцівасці: вектар яго спіна прэцэсіруе вакол напрамку магн. поля (тэарэтычна прадказана У.Р.Барышэўскім і эксперыментальна назіралася ў Ін-це фізікі Нац. АН Беларусі). Уласцівасці і час жыцця П. ў рэчыве адрозныя ад характарыстык свабоднага П. і вызначаюцца ўласцівасцямі рэчыва. Выкарыстоўваецца для вывучэння фіз.-хім. асаблівасцей рэчыва, напр., хуткіх хім. рэакцый атамарнага вадароду, працягласць працякання якіх параўнальная з часам жыцця П.

І.​С.​Сацункевіч.

т. 11, с. 517

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕЙТРО́ННАЯ О́ПТЫКА,

раздзел нейтроннай фізікі, які вывучае хвалевыя ўласцівасці нейтронаў і працэсы распаўсюджвання нейтронных хваль у рэчывах і палях.

У адпаведнасці з карпускулярна-хвалевым дуалізмам нейтрон можа паводзіць сябе як часціца з энергіяй E і імпульсам w→ або як хваля з частатой ω = 2π h E , даўжынёй хвалі λ = 2πh/p і хвалевым вектарам k→ = 2π h p→ , дзе h — Планка пастаянная. Хвалевыя ўласцівасці найб. выяўлены ў нейтронаў з малымі кінетычнымі энергіямі (гл. Павольныя нейтроны). Гэтымі ўласцівасцямі тлумачыцца пераламленне і адбіццё нейтронных пучкоў на мяжы падзелу двух асяроддзяў, поўнае адбіццё (пры пэўных умовах) ад мяжы падзелу, дыфракцыя на неаднароднасцях асяроддзя і на яго перыядычнай структуры. Для некаторых рэчываў пры адбіцці і пераламленні назіраецца палярызацыя нейтронаў, што вельмі падобна на ўзнікненне кругавой палярызацыі святла ў аптычна актыўных асяроддзях. У рэчывах, дзе спіны ядраў арыентаваны (палярызаваны) у адным напрамку, назіраецца ядз. прэцэсія нейтронаў, абумоўленая ядз. псеўдамагн. полем (гл. Ядзерная оптыка). Калі даўжыня хвалі нейтрона параўнальная з адлегласцю паміж атамамі (ядрамі) крышталёў, назіраецца дыфракцыя нейтронаў, аналагічная дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў.

На Беларусі даследаванні па асобных пытаннях Н.о. праводзяцца ў НДІ ядз. даследаванняў пры БДУ.

Літ.:

Крупчицкий П.А. Фундаментальные исследования с поляризованными медленными нейтронами. М., 1985;

Барышевский В.Г. Ядерная оптика поляризованных сред. М., 1995.

У.​Р.​Барышэўскі.

т. 11, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)