Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паляндві́ца, ‑ы, ж.
Мяса вышэйшага сорту з сярэдняй часткі свіной тушы каля хрыбта, якое вэндзяць або вяляць. Тым часам на стале з’явіліся відэльцы, нажы і талеркі і следам паплылі сакаўныя вэнджаныя кілбасы, цэлая талерка па-мастацку нарэзаных скрылікаў паляндвіцы, чырвоных, як пялёсткі вяргіні.Колас.
[Польск. polędwica.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паляндві́цажкул Filet [-´le:] n -s, -s, Lénde f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
паляндві́ца
(польск. polędwica)
мяса вышэйшага гатунку з сярэдняй часткі свіной тушы каля хрыбетніка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
Паляндві́ца ’мяса вышэйшага гатунку з сярэдняй часткі свіной тушы каля хрыбта, якое вэндзяць або вяляць’ (ТСБМ), поленві́ца, полені́ца, полендры́ца, полембі́цы (ТС), палямбі́ца (Сцяшк. МГ, З нар. сл.), паляндві́ца, палендві́ца, палянгві́ца, палямбі́ца, палендры́ца, паляндры́ца, паляні́ца (Сл. ПЗБ), палэ́бніца, полэ́бныця (Сл. Брэс.). З польск.polędwica ’тс’, як і рус.полендви́ца (гл. Фасмер, 3, 308), якое ад lędźwie мн. л. ’бёдра’ (гл. лядзвя) (Брукнер, 297; Бернекер, 1, 705 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
полендви́цапаляндві́ца, -цы ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Павяндлі́ца ’кумпяк, шынка’ (Нар. сл., дзярж.), павяндліцы ’паляндвіца’ (Сл. ПЗБ). Метатэза з паляндвіца, або вынік кантамінацыі паляндвіца і вяндліна.