палю́ддзе

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. палю́ддзе
Р. палю́ддзя
Д. палю́ддзю
В. палю́ддзе
Т. палю́ддзем
М. палю́ддзі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

палю́ддзе ср., ист. полю́дье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

палю́ддзе, ‑я, н.

У старажытнай Русі — збор даніны з княжацкіх васалаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Палюддзе 5/43, 560; 8/66

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛЮ́ДДЗЕ,

«хаджэнне па людзях», 1) аб’езд князем і яго дружынай падуладных зямель і плямён Кіеўскай Русі дзеля збору даніны. Вядома з 10 ст. Адбывалася ўвосень або зімою, неакрэсленасць памеру даніны прыводзіла да вял. злоўжыванняў, за адно з якіх у 945 у час П. драўляне забілі кн. Ігара. Удава Ігара кн. Вольга ўпершыню вызначыла памер даніны і месцы яе збору — пагосты.

2) Назва даніны. У 12 ст. ў Наўгародскай, Полацкай і Смаленскай землях П. — грашовая павіннасць, якую збіраў князь ці феадал. У ВКЛ у 15—16 ст. П. — даніна ў форме падарункаў ад насельніцтва намеснікам або княжацкім старастам пры аб’ездзе імі валасцей.

т. 12, с. 22

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Палю́ддзе ’ў старажытнай Русі — збор даніны з княжацкіх васалаў’ (ТСБМ). Ст.-рус. полюдие ’тс’. Са ст.-рус. по людьхъ (гл. люди) (гл. Фасмер, 3, 321).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

полю́дье ист. палю́ддзе, -ддзя ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)