палюбі́ць, -люблю́, -лю́біш, -лю́біць; зак., каго-што.

Адчуць любоў да каго-, чаго-н.

П. дзяўчыну.

П. жывапіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палюбі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. палюблю́ палю́бім
2-я ас. палю́біш палю́біце
3-я ас. палю́біць палю́бяць
Прошлы час
м. палюбі́ў палюбі́лі
ж. палюбі́ла
н. палюбі́ла
Загадны лад
2-я ас. палюбі́ палюбі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час палюбі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

палюбі́ць сов. полюби́ть;

п. пра́цу — полюби́ть труд;

п. дзяўчы́ну — полюби́ть де́вушку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

палюбі́ць, ‑люблю, ‑любіш, ‑любіць; зак., каго-што.

1. Адчуць любоў да асобы другога полу; пакахаць. [Настаўнік:] — Чаму не сказаць.. [Ядвісі], што я так шчыра і моцна палюбіў яе? Колас. [Анісся:] — Любіла яго? Любіла.. Ды і не разбярэш, часам, за што палюбіш чалавека... Лынькоў.

2. Адчуць глыбокую прыязнасць да каго‑, чаго‑н., стаць адданым каму‑, чаму‑н. За тыя некалькі дзён, што пражыў у Саўкі, Язэп прывык да Стракача, нават палюбіў яго. Якімовіч. Нахмураны і сур’ёзны хадзіў Сцёпка каля будынка рабфака. Зжыўся з ім, палюбіў яго. Колас.

3. і з дадан. сказам. Адчуць схільнасць, цягу да чаго‑н.; упадабаць што‑н. Палюбіць жывапіс. □ Паступіў [Ермакоў у артвучылішча] і хутка палюбіў артылерыю. З той пары ён гаварыў, што «бога вайны» не прамяняе ні на што. Мележ. Кожную вольную часіну я пачаў прападаць толькі на рацэ. Я палюбіў начлегі ля Дняпра. Лупсякоў. [Ладынін:] — Будзеш і ты шукаць людзей, а то ты палюбіў, каб толькі цябе шукалі. Шамякін. // Адчуць задавальненне ад сузірання чаго‑н., адчуць замілаванне да чаго‑н. Я горы палюбіў, з якімі Калісьці Лермантаў дружыў. Смагаровіч. Я палюбіў гасцінны горад Вільнюс, Як родны дом, як Мінск, дзе я жыву. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакаха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго.

Адчуць каханне да каго-, чаго-н., палюбіць.

П. дзяўчыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

возлюби́ть сов., уст. палюбі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

злюбі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., злю́біцца; зак. (разм.).

Палюбіць адзін аднаго, прыйсціся па душы.

Сцерпіцца — злюбіцца (прыказка) — прыцярпеўшыся, прывыкнеш, пагодзішся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпадаба́ць

палюбіць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыпадаба́ю прыпадаба́ем
2-я ас. прыпадаба́еш прыпадаба́еце
3-я ас. прыпадаба́е прыпадаба́юць
Прошлы час
м. прыпадаба́ў прыпадаба́лі
ж. прыпадаба́ла
н. прыпадаба́ла
Загадны лад
2-я ас. прыпадаба́й прыпадаба́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыпадаба́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

take to

палюбі́ць, прызвыча́іцца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

полюби́ть сов.

1. палюбі́ць; (почувствовать склонность) упадаба́ць, спадаба́ць;

я полюби́л э́того челове́ка я палюбі́ў (упадаба́ў) гэ́тага чалаве́ка;

он полюби́л теа́тр ён палюбі́ў тэа́тр;

2. (начать любить) пакаха́ць, палюбі́ць;

полюби́ть де́вушку пакаха́ць (палюбі́ць) дзяўчы́ну;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)