палы́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. палы́нны палы́нная палы́ннае палы́нныя
Р. палы́ннага палы́ннай
палы́ннае
палы́ннага палы́нных
Д. палы́ннаму палы́ннай палы́ннаму палы́нным
В. палы́нны (неадуш.)
палы́ннага (адуш.)
палы́нную палы́ннае палы́нныя (неадуш.)
палы́нных (адуш.)
Т. палы́нным палы́ннай
палы́ннаю
палы́нным палы́ннымі
М. палы́нным палы́ннай палы́нным палы́нных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

палы́нны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і палыновы. Хто вас, прыветныя госцейкі сінія вузкіх палос, Пам на лугі, на палеткі палынныя кінуў, занёс? Васілёк. Да гаркаватага палыннага настою далучыўся пах сакавітай зелені. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палы́н, -у́, м.

Эфіраносная расліна з дробнымі кветкамі, з моцным пахам і горкім смакам.

|| прым. палы́нны, -ая, -ае і палыно́вы, -ая, -ае.

П. пах.

Палыновая настойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПАЛЫ́Н (Artemisia),

род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 400 (па інш. звестках 250) відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўн. Амерыцы. Некат. віды дамінуюць у раслінным покрыве засушлівых, пераважна засоленых абласцей (напр., палынныя пустыні Паўд. Казахстана, Сярэдняй Азіі). На Беларусі 15 відаў. Найб. вядомыя П.: горкі (A. absinthium), звычайны, або чарнобыльнік (A. vulgaris), палявы (A. campestris). Культывуецца П. эстрагонавы, або эстрагон. Трапляюцца на сухіх лугах, пясках, у агародах, садах, каля жылля.

Адна-, двух- і шматгадовыя, пераважна апушаныя травяністыя расліны і паўкусты выш. да 1,5 м. Большасць мае характэрны «палынны» пах. Сцёблы прамастойныя, узыходныя ці ляжачыя. Лісце перыстарассечанае, лопасцевае ці суцэльнае. Жоўтыя ці чырванаватыя кветкі ў дробных шматлікіх кошыках, якія сабраны ў агульныя гронкападобныя або мяцёлчатыя суквецці. Плод — сямянка. Як лек. сродак ужываюць П. цытварны, горкі і інш. Лек., кармавыя, фарбавальныя, эфіраалейныя, вострапрыпраўныя, інсектыцыдныя і дэкар. расліны.

В.​В.​Маўрышчаў.

Палын: 1 — звычайны, 2 — горкі.

т. 12, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

piołun, ~u

м.

1. бат. палын (Artemisia absinthium L.);

2. палынны настой;

3. перан. горыч

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)