пало́нік¹, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і апалонік¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пало́нік², -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і апалонік².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пало́нік

‘вялікая лыжка’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пало́нік пало́нікі
Р. пало́ніка пало́нікаў
Д. пало́ніку пало́нікам
В. пало́нік пало́нікі
Т. пало́нікам пало́нікамі
М. пало́ніку пало́ніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пало́нік

‘хвастатая лічынка жабы’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пало́нік пало́нікі
Р. пало́ніка пало́нікаў
Д. пало́ніку пало́нікам
В. пало́ніка пало́нікаў
Т. пало́нікам пало́нікамі
М. пало́ніку пало́ніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пало́нік I м., см. апало́нік I

пало́нік II м., см. апало́нік II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пало́нік 1, ‑а, м.

Тое, што і апалонік ​1. Словы ветэрынара ўзрадавалі хлопцаў. Яны збегалі да сажалкі, накапалі чар вякоў, налавілі палонікаў. І жаўтароцік крыху пажвавеў. Сіняўскі.

пало́нік 2, ‑а, м.

Тое, што і апалонік ​2. Мужык узяў палонік, якім аладкі наліваюць, разоў дзесяць апусціў яго ў чыгунок, і той адразу апусцеў. Сергіевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Палонік1 ’апалонік (разлівальная лыжка)’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Др.-Падб., Шпіл., Касп., Бяльк., Мядзв., Раманаў, 8; Нік. Очерки), поло́нік (ТС), поло́днік, пало́нік, пало́йнік, пало́ўнік (Сл. ПЗБ), поло́нік, поло́нык (Сл. Брэс.), поло́ньнік (Бяльк., Янк.). З апалонік2 (гл.) з адпадзеннем пратэтычнага а.

Палонік2 ’малёк жабы’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Касп.), поло́нік (ТС). З апалонік1 (гл.) у выніку адпадзення пратэтычнага а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палонік В. І. 8/176

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Палонік В. К. 2/165

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Лап́ешка ’частка лыжкі без ручкі’ (Касп.), пск. лапёшка ’драўляная лыжка’, смал., пск. лапёшка ’карэц’. Рэгіянальнае экспрэсіўна-дэмінутыўнае ўтварэнне ад дадаі (гл.). параўн. рус. цвяр. лапа ’жалезны палонік (лыжка), якім вымаюць з жару распаленыя камяні’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)