паленица
Том: 23, старонка: 396.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
Паляні́ца 1 ’невялікая прадаўгаватая булка з белай мукі’ (Бяльк.), ’печыва з мукі’ (Сл. ПЗБ), ’прэсная ляпёшка’ (Касп.), паляні́цы ’ляпёшкі, спечаныя на патэльні’ (Малчанава, Мат. культ., 191), паляны́ця ’бохан хлеба’ (Сл. Брэс.). Рус. палени́ца ’булка, белы хлеб’, укр. паляни́ця. Да паліць (Праабражэнскі, 2, 8; Фасмер, 3, 191). Гл. яшчэ Вештарт, Лекс. Палесся, 107.
Паляні́ца 2, паля́ншчына ’бязлесая мясцовасць’ (Сл. ПЗБ). Дэрываты ад поле (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апалька ’перапечка’ (Сцяшк. МГ), рус. уладз. пале́нка, пали́ха, паленик ’тс’, паўдн. паленица ’хлеб’; укр. опалянок, каляниця ’тс’, польск. дыял. apalonek, apaloniec ’печаны хлеб’; чэш. opelka ’калач з рэшткі цеста’; славен. páljenek ’гатунак кукурузнага пірага’. Няясна. Прасцейшае — звядзенне да кораня паліць (Бірыла аб прозвішчы Апалька — Бел. антр. 2, 22; Вештарт, Лекс. Палесся, 112–115, Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969, 4, 127); магчыма, вынік народнаэтымалагізуючых працэсаў; наўрад ці роднасна з літ. apalus ’круглы’ (Арашонкава і інш., там жа). Генетычная сувязь адзначаных форм таксама няпэўная: магчыма, гэта паралельныя новатворы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)