МАГНЕ́ЗІЯ ПА́ЛЕНАЯ,

тое, што магнію аксід.

т. 9, с. 475

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

магне́зія, ‑і, ж.

Лёгкі парашок белага колеру, які з’яўляецца вокісам або соллю магнію (выкарыстоўваецца ў медыцыне). Белая магнезія. Паленая магнезія.

[Ад геагр. назвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́лены

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. па́лены па́леная па́ленае па́леныя
Р. па́ленага па́ленай
па́ленае
па́ленага па́леных
Д. па́ленаму па́ленай па́ленаму па́леным
В. па́лены (неадуш.)
па́ленага (адуш.)
па́леную па́ленае па́леныя (неадуш.)
па́леных (адуш.)
Т. па́леным па́ленай
па́ленаю
па́леным па́ленымі
М. па́леным па́ленай па́леным па́леных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

па́лены

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. па́лены па́леная па́ленае па́леныя
Р. па́ленага па́ленай
па́ленае
па́ленага па́леных
Д. па́ленаму па́ленай па́ленаму па́леным
В. па́лены (неадуш.)
па́ленага (адуш.)
па́леную па́ленае па́леныя (неадуш.)
па́леных (адуш.)
Т. па́леным па́ленай
па́ленаю
па́леным па́ленымі
М. па́леным па́ленай па́леным па́леных

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

магне́зія ж., хим. магне́зия;

бе́лая м. — бе́лая магне́зия;

па́леная м. — жжёная магне́зия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

магне́зия магнэ́зія, -зіі ж.;

жжёная магне́зия па́леная магнэ́зія;

бе́лая магне́зия бе́лая магнэ́зія.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МА́ГНІЮ АКСІ́Д, паленая магнезія,

злучэнне магнію з кіслародам; асноўны аксід, MgO. У прыродзе рэдкі мінерал перыклаз.

Бясколернае крышт. рэчыва, tпл 2827 °C, шчыльн. 3580 кг/м³. Дрэнна раствараецца ў вадзе. Дробнакрышт. М.а. паглынае вуглякіслы газ і вадзяную пару, лёгка ўзаемадзейнічае з к-тамі. Атрымліваюць абпальваннем магнезіту і даламіту. Выкарыстоўваюць у вытв-сці вогнетрывалых матэрыялаў, магнезіяльнага цэменту (гл. Магнію злучэнні), пры вулканізацыі гумы, для ачысткі нафтапрадуктаў, у медыцыне (сродак для зніжэння кіслотнасці страўнікавага соку, лёгкае слабіцельнае).

т. 9, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛЬЦЫ́Т [ад лац. calx (calcis) паленая вапна],

вапнавы шпат, мінерал класа карбанатаў, карбанат кальцыю, CaCO3 Гал. пародаўтваральны мінерал мелу, вапняку, мармуру; часта змяшчае прымесі магнію, жалеза, марганцу. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі таблітчастыя, ромбаэдрычныя, пласціністыя і інш. Агрэгаты зярністыя, сталактытападобныя, зямлістыя, валакністыя. Бясколерны ці белы, прымесямі можа быць афарбаваны ў розныя колеры. Бляск шляпы. Празрысты да паўпразрыстага. Цв. 2,7—2,8 г/см³. Крохкі. Разнавіднасці: ісландскі шпат, антраканіт — чорны К. Паходжанне — арганічнае, хім. асаджэнне ў вадаёмах, гідратэрмальнае, метамарфічнае. Выкарыстоўваецца для вытв-сці партландцэменту, вапнавання глеб, як флюс пры выплаўцы жалеза і інш. металаў, у буд-ве і інш. На Беларусі трапляецца па ўсім разрэзе асадкавага чахла.

У.​Я.​Бардон.

Кальцыт.

т. 7, с. 493

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

па́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад паліць ​1 (у 2 знач.).

2. у знач. прым. Абпалены. Паленая вапна. □ У даляглядзе пад яркім сонцам горы колеру паленай цэглы лезуць адна на адну. Бядуля.

3. у знач. прым. Які апаліўся, падгарэў. Запахла паленай збажыной, полымя абняла палову палёгка, пакідаючы чорныя прагаліны. Гурскі. Ад гарачыні з буракоў пацёк на цэглу сок, і ў хаце доўга пахла паленым цукрам. Пальчэўскі. / у знач. наз. па́ленае, ‑ага, н. Узляцеў фантан іскраў, засмярдзела паленым. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)