пале́гчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.

1. Зрабіць менш цяжкім, аблегчыць.

П. пераправу.

2. Змякчыць, паслабіць.

П. боль.

|| незак. палягча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. палягчэ́нне, -я, н. і палёгка, -і, ДМ -гцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пале́гчыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пале́гчу пале́гчым
2-я ас. пале́гчыш пале́гчыце
3-я ас. пале́гчыць пале́гчаць
Прошлы час
м. пале́гчыў пале́гчылі
ж. пале́гчыла
н. пале́гчыла
Загадны лад
2-я ас. пале́гчы пале́гчыце
Дзеепрыслоўе
прош. час пале́гчыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пале́гчыць сов., в разн. знач. облегчи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пале́гчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Зрабіць менш цяжкім; зменшыць цяжар чаго‑н. Каб палегчыць пераправу, насустрач «дняпроўцам» быў высланы партызанскі атрад Сівака. Шамякін. // Змякчыць, паслабіць. [Ліда:] — Я прывыкла ўжо і цяпер здаволена тым, што хоць трохі магу палегчыць боль людзям, уцішыць стогны іх. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пале́гчыць

1. erlichtern vt;

пале́гчыць пра́цу die rbeit erlichtern;

2. (боль і г. д.) mldern vt, lndern vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

палягча́ць² гл. палегчыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палягчэ́нне, -я, н.

1. гл. палегчыць.

2. Стан лёгкасці, вызвалення ад чаго-н.

Адчуць некаторае п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палёгка, -і, ДМ -гцы, ж.

1. гл. палегчыць.

2. Стан лёгкасці, вызвалення ад чаго-н.

Адчуць палёгку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пале́гчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да палегчыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

облегчи́ть сов., прям., перен. аблягчы́ць, пале́гчыць; см. облегча́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)