палатня́на-папяро́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. палатня́на-папяро́вы палатня́на-папяро́вая палатня́на-папяро́вае палатня́на-папяро́выя
Р. палатня́на-папяро́вага палатня́на-папяро́вай
палатня́на-папяро́вае
палатня́на-папяро́вага палатня́на-папяро́вых
Д. палатня́на-папяро́ваму палатня́на-папяро́вай палатня́на-папяро́ваму палатня́на-папяро́вым
В. палатня́на-папяро́вы (неадуш.)
палатня́на-папяро́вага (адуш.)
палатня́на-папяро́вую палатня́на-папяро́вае палатня́на-папяро́выя (неадуш.)
палатня́на-папяро́вых (адуш.)
Т. палатня́на-папяро́вым палатня́на-папяро́вай
палатня́на-папяро́ваю
палатня́на-папяро́вым палатня́на-папяро́вымі
М. палатня́на-папяро́вым палатня́на-папяро́вай палатня́на-папяро́вым палатня́на-папяро́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

палатня́на-парусі́навы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. палатня́на-парусі́навы палатня́на-парусі́навая палатня́на-парусі́навае палатня́на-парусі́навыя
Р. палатня́на-парусі́навага палатня́на-парусі́навай
палатня́на-парусі́навае
палатня́на-парусі́навага палатня́на-парусі́навых
Д. палатня́на-парусі́наваму палатня́на-парусі́навай палатня́на-парусі́наваму палатня́на-парусі́навым
В. палатня́на-парусі́навы (неадуш.)
палатня́на-парусі́навага (адуш.)
палатня́на-парусі́навую палатня́на-парусі́навае палатня́на-парусі́навыя (неадуш.)
палатня́на-парусі́навых (адуш.)
Т. палатня́на-парусі́навым палатня́на-парусі́навай
палатня́на-парусі́наваю
палатня́на-парусі́навым палатня́на-парусі́навымі
М. палатня́на-парусі́навым палатня́на-парусі́навай палатня́на-парусі́навым палатня́на-парусі́навых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

палатня́на-па́русны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. палатня́на-па́русны палатня́на-па́русная палатня́на-па́руснае палатня́на-па́русныя
Р. палатня́на-па́руснага палатня́на-па́руснай
палатня́на-па́руснае
палатня́на-па́руснага палатня́на-па́русных
Д. палатня́на-па́руснаму палатня́на-па́руснай палатня́на-па́руснаму палатня́на-па́русным
В. палатня́на-па́русны (неадуш.)
палатня́на-па́руснага (адуш.)
палатня́на-па́русную палатня́на-па́руснае палатня́на-па́русныя (неадуш.)
палатня́на-па́русных (адуш.)
Т. палатня́на-па́русным палатня́на-па́руснай
палатня́на-па́руснаю
палатня́на-па́русным палатня́на-па́руснымі
М. палатня́на-па́русным палатня́на-па́руснай палатня́на-па́русным палатня́на-па́русных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДО́БРУШСКАЯ ПАЛАТНЯ́НАА́РУСНАЯ МАНУФАКТУ́РА.

Дзейнічала ў 1775—1831 у мяст. Добруш Гомельскага пав. (цяпер горад у Гомельскай вобл.). З 1804 — парусінавая мануфактура, з 1806 — палатняна-ткацкая. У 1828 быў 31 ткацкі станок. Вырабляла парусіну, кашульнае палатно, тонкія палотны (галандскія), ільняныя хусткі, ручнікі, абрусы і інш. Працавалі прыгонныя сяляне (у 1823—78 чал.).

т. 6, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАГО́ЙСКАЯ ПАЛАТНЯ́НА-ПАПЯРО́ВАЯ МАНУФАКТУ́РА.

Дзейнічала ў 1809—60 у мяст. Лагойск (цяпер г. Лагойск Мінскай вобл.). Выпускала палатно, баваўняныя і льняныя хусцінкі. У 1859 мела 12 станкоў і 2 машыны. У 1860 працавала каля 50 чал. Выпускала да 50 і больш тыс. аршынаў палатна рознага колеру і ўзору. Прадукцыя збывалася ў Мінску і Рызе.

т. 9, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫ́ЧАЎСКАЯ СУДНАВЕ́РФ Дзейнічала з 1785 у мяст. Крычаў Чэрыкаўскага пав. (цяпер г. Крычаў Магілёўскай вобл.). Уладальнік — граф Р.​А.​Пацёмкін. Вырабляла байдаркі, лодкі, яхты, невял. ваен. судны з мясц. лесу. Працавала некалькі соцень чалавек. У склад суднаверфі ўваходзілі палатняна-парусінавая і канатная мануфактуры. Забяспечвала Херсонскае адміралцейства і Чарнаморскі ваенны флот рачнымі і марскімі суднамі, аснасткай, мачтавым і буд. лесам, парусінавымі палотнамі, канатамі і інш. З 1790 да пач. 19 ст. будаваліся толькі малыя судны для гандл. патрэб.

т. 8, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДО́БРУШ,

горад абл. падпарадкавання ў Гомельскай вобл., цэнтр Добрушскага р-на, на р. Іпуць. За 25 км ад Гомеля. Чыг. станцыя на лініі Гомель—Унеча, аўтадарогамі злучаны з Гомелем, Веткай, Церахоўкай, Навазыбкавам (Расія). 20 тыс. ж. (1997).

Вядомы 3 1560 як вёска Гомельскага староства Рэчыцкага пав. ВКЛ. З 1772 у Рас. імперыі, з 1777 сяло Вылеўскай вол. Беліцкага, з 1852 Гомельскага пав., цэнтр Добрушскай эканоміі (аб’ядноўвала 14 навакольных вёсак). У 1776—587 ж., 87 двароў, 3 вадзяныя млыны, сукнавальня. У 1775 заснавала Добрушская палатняна-парусная мануфактура, каля 1795 — чыгуналіцейная, медзеапрацоўчая, мукамольная мануфактуры. Да 1834 належаў графу П.​А.​Румянцаву-Задунайскаму, потым князю І.​Ф.​Паскевічу і яго нашчадкам. У 1870 заснавана Добрушская папяровая фабрыка. У 1886 больш за 1 тыс. ж., 185 двароў. З 1887 чыг. станцыя Палескіх чыгунак. З 1903 дзейнічала група РСДРП. З крас. 1919 у Гомельскай губ. З 1922 цэнтр воласці Гомельскага пав. З 1926 фабрычна-заводскі пасёлак, цэнтр раёна, з 4.8.1927 горад у Гомельскім р-не. З 1935 цэнтр адноўленага Добрушскага р-на. З 22.8.1941 па 10.10.1943 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі ў горадзе і раёне 321 чал. Дзейнічала Добрушскае патрыятычнае падполле. З 7.3.1963 Д. — горад абл. падпарадкавання. У 1970—16,8 тыс. ж.

Добрушская папяровая фабрыка, Добрушскі фарфоравы завод, прадпрыемствы харч. прам-сці. Брацкія магілы сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму. Брацкая магіла чырвонагвардзейцаў і партызан. Помнік Вызвалення.

т. 6, с. 173

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАГО́ЙСК,

горад, цэнтр Лагойскага р-на Мінскай вобл., на р. Гайна. За 40 км ад Мінска, 31 км ад чыг. ст. Смалявічы на лініі Мінск—Орша. Аўтадарогамі злучаны з Мінскам, Лепелем, Смалявічамі, Барысавам, Маладзечна. 9,9 тыс. ж. (1998).

Упершыню згадваецца ў крыніцах у 1078 як горад-крэпасць Полацкай зямлі. З 12 ст. цэнтр удзельнага Лагожскага княства. З 14 ст. ў складзе ВКЛ, уладанне Ягайлы, Скіргайлы, Вітаўта. Пазней належаў князям Чартарыйскім і Тышкевічам. У 19 ст. мястэчка. У 1809—60 у Л. дзейнічала Лагойская палатняна-папяровая мануфактура. У 1842 К.П.Тышкевіч і Я.П.Тышкевіч стварылі Лагойскі музей старажытнасцей. У 1897—2296 ж., цэнтр воласці Барысаўскага пав. З 1924 цэнтр раёна, з 27.9.1938 гар. пасёлак. З 2.7.1941 да 2.7.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія ў Л. і раёне загубілі 3906 чал. У ноч на 23.12.1942 у выніку Лагойскага бою 1942 партызаны разграмілі тут варожы гарнізон. У 1979—5,3 тыс. ж. З 3.6.1998 горад.

Прадпрыемствы дрэваапр., харч. прам-сці. 2 сярэднія, базавая, муз. і дзіцяча-юнацкая спарт. школы, дамы нар. і дзіцячай творчасці, 2 б-кі, бальніца, паліклініка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкія могілкі сав. воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму. Помнікі: архітэктуры — Мікалаеўская царква (1824); садова-паркавага мастацтва — Лагойскі палацава-паркавы ансамбль. Каля Л. 2 гарадзішчы культуры штрыхаванай керамікі і гарадзішча эпохі Кіеўскай Русі (дзядзінец стараж. Л.). Радзіма бел. археолагаў, гісторыкаў і этнографаў К.П. і Я.​П.​Тышкевічаў.

Горад Лагойск. Фрагмент забудовы.

т. 9, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІЛЬНЯНА́Я ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,

галіна тэкстыльнай прамысловасці, якая спецыялізуецца на выпуску бытавых (касцюмных, бялізнавых, парцьерных і інш.), тэхн. і тарных тканін, дывановай пражы. З адходаў асн. вытв-сці вырабляецца пакулле для ўпакоўкі, з кастрыцы — пліты, з самых нізкіх нумароў ільновалакна — радно, вяроўкі, шпагат. Прадпрыемствы размяшчаюцца ў раёнах вырошчвання лёну-даўгунцу і звязаны з ільнаводствам, ільноапрацоўкай. Працуе на мясц. і прывазной сыравіне: ільняным валакне, баваўнянай пражы, хім. валокнах. Найб. развіта І.п. у Расіі, Францыі, Нідэрландах, Бельгіі, Польшчы, Германіі, Румыніі, Вялікабрытаніі, Японіі, на Украіне, Беларусі.

Вытв-сць ільновалакна і ручное ткацтва на Беларусі пашыраны з даўніх часоў. Першыя палатняна-парусінавыя мануфактуры засн. ў канцы 18 ст. ў Крычаве, Шклове, Горках, Добрушы і інш. Канкурэнцыя суседніх раёнаў Расіі і краін Зах. Еўропы прывяла да заняпаду галіны. У канцы 19 ст.пач. 20 ст. З пранікненнем на Беларусь замежнага капіталу пачалося аднаўленне І.п. У 1900 руска-бельгійскае акц. т-ва пабудавала Віцебскую лёнапрадзільную фабрыку «Дзвіна». У 1902 аўстр. прадпрымальнікі заснавалі Высачанскую лёнапрадзільную фабрыку. На долю 8 заснаваных у 1900—13 прадпрыемстваў прыпадала 78% валавой прадукцыі тэкст. прам-сці Беларусі. Пераважна выраблялася пража, якую вывозілі на адпаведныя прадпрыемствы Расіі і Зах. Еўропы.

Значнае развіццё І.п. адбылося ў пач. 1930-х г., калі быў пабудаваны Аршанскі льнокамбінат. Стварэнне на гэтым камбінаце ў пасляваенны час новых вытв-сцей значна змяніла асартымент прадукцыі і павысіла яе якасныя характарыстыкі, што дазволіла выйсці на міжнар. рынак. У 1990-я г. І.п. Беларусі перажывае эканам. цяжкасці. У 1995 выраблена 41 млн. м² тканін (у 1990—94 млн. м²).

Г.​С.​Смалякоў.

Да арт. Ільняная прамысловасць. Асартыментны кабінет Аршанскага льнокамбіната.

т. 7, с. 203

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)