палаталіза́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. палаталіза́цыя
Р. палаталіза́цыі
Д. палаталіза́цыі
В. палаталіза́цыю
Т. палаталіза́цыяй
палаталіза́цыяю
М. палаталіза́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

палаталіза́цыя ж., лингв. палатализа́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

палаталіза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Змякчэнне зычных гукаў шляхам дабавачнага пад’ёму сярэдняй часткі языка да паднябення. Палаталізацыя гука «л».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАЛАТАЛІЗА́ЦЫЯ (ад лац. palatum паднябенне),

пад’ём сярэдняй часткі спінкі языка да цвёрдага паднябення пры губной, пярэднеязычнай ці заднеязычнай артыкуляцыі зычнага гука, т.зв. змякчэнне зычных. П. можа быць дадатковай артыкуляцыйнай прыкметай, калі яна абумоўлена пазіцыяй зычнага ў слове: («лес»), ці самаст. фаналагічнай рысай, калі мяккасць зычнага не залежыць ад пазіцыі ў слове («мэбля»). У першым выпадку такія зычныя называюць палаталізаванымі, у другім — палатальнымі. Характэрны тон і шум, якія з’яўляюцца пры П., робяць мяккія зычныя больш высокімі на слых, чым іх цвёрдыя адпаведнікі.

Літ.:

Крывіцкі А.А., Падлужны А.І. Фанетыка беларускай мовы. Мн., 1984.

А.​В.​Зінкевіч.

т. 11, с. 539

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

палаталіза́цыя

(ад н.-лац. palatalis = паднябенны)

лінгв. змякчэнне зычных гукаў шляхам дабавачнага пад’ёму сярэдняй часткі языка да паднябення.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

палатализа́ция лингв. палаталіза́цыя, -цыі ж.;

палатализа́ция согла́сных палаталіза́цыя зы́чных;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

palatalization, BrE -isation [ˌpælətəlaɪˈzeɪʃn] n. ling. палаталіза́цыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ЗМЯКЧЭ́ННЕ ЗЫЧНЫХ,

тое, што палаталізацыя.

т. 7, с. 98

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Palatalisíerung f - лінгв. палаталіза́цыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

palatalizacja

ж. лінгв. палаталізацыя

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)