палаталізава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. палаталізу́ю палаталізу́ем
2-я ас. палаталізу́еш палаталізу́еце
3-я ас. палаталізу́е палаталізу́юць
Прошлы час
м. палаталізава́ў палаталізава́лі
ж. палаталізава́ла
н. палаталізава́ла
Загадны лад
2-я ас. палаталізу́й палаталізу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час палаталізава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

палаталізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак.

Спец. Падвяргаць (падвергнуць) палаталізацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палатализова́ть сов. и несов., лингв. палаталізава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

палаталізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад палаталізаваць.

2. у знач. прым. Які падпаў пад уплыў палаталізацыі; мяккі. Палаталізаваны зычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

miękczyć

незак.

1. змякчаць, памякчаць;

2. лінгв. змякчаць; палаталізаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zmiękczać

незак.

1. змякчаць, размягчаць;

2. лінгв. змякчаць, палаталізаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zmiękczyć

зак.

1. змякчыць; размякчыць;

zmiękczyć wodę — змякчыць ваду;

2. лінгв. змякчыць, палаталізаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

змякчы́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

1. Зрабіць больш мяккім, эластычным; пазбавіць цвёрдасці, калянасці. Змякчыць скуру.

2. Пазбавіць суровасці, строгасці; зрабіць больш мяккім, лагодным, падатлівым. Панця маўчаў — відаць, моцная рэзь у карку занепакоіла і трохі змякчыла яго. Кулакоўскі. [Шаройка] глянуў на Сынклету Лукічну з надзеяй, што напамінак аб сыне змякчыць яе душу. Шамякін. / Пра твар, вочы, усмешку. [Аляксей Пятровіч] зрабіў паўзу, перамінаючыся з нагі на нагу, і ўсмешка змякчыла панурыя рысы яго вострага, са светлымі брывамі, твару. Сіўцоў.

3. Зрабіць менш моцным, рэзкім; аслабіць, зменшыць. Змякчыць боль. Змякчыць удар. // Зрабіць менш цяжкім, суровым. Змякчыць прыгавор. □ Суддзі доўга шукалі, як бы змякчыць пакаранне. Новікаў. // Зрабіць менш грубым, рэзкім, прамалінейным (словы, выразы і пад.). Змякчыць тон.

4. Вымавіць з дадатковым пад’ёмам спінкі языка; палаталізаваць (пра зычныя гукі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)