пала́сны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пала́сны пала́сная пала́снае пала́сныя
Р. пала́снага пала́снай
пала́снае
пала́снага пала́сных
Д. пала́снаму пала́снай пала́снаму пала́сным
В. пала́сны
пала́снага
пала́сную пала́снае пала́сныя
Т. пала́сным пала́снай
пала́снаю
пала́сным пала́снымі
М. пала́сным пала́снай пала́сным пала́сных

Крыніцы: tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паласны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паласны́ паласна́я паласно́е паласны́я
Р. паласно́га паласно́й
паласно́е
паласно́га паласны́х
Д. паласно́му паласно́й паласно́му паласны́м
В. паласны́
паласно́га
паласну́ю паласно́е паласны́я
Т. паласны́м паласно́й
паласно́ю
паласны́м паласны́мі
М. паласны́м паласно́й паласны́м паласны́х

Крыніцы: tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пала́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Двухбаковы дыван без ворсу.

|| прым. пала́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паласа́, -ы́, мн. пало́сы і (з ліч. 2, 3, 4) паласы́, -ло́с, ж.

1. Доўгая роўная лінія (на малюнку, чарцяжы), след на якой-н. паверхні ад чаго-н.; доўгая вузкая частка якой-н. прасторы.

Чырвоныя і сінія палосы на хустцы.

П. на целе ад удару.

П. дыму.

2. Працяглы ўчастак чаго-н., пояс.

Гліністая п.

Прыфрантавая п.

3. Невялікі вузкі ўчастак ворнай зямлі сялянскага надзелу (гіст.).

4. Старонка ў наборы, у друкаваным выданні (спец.).

Газетная п.

5. перан. Прамежак часу, перыяд.

Самая шчаслівая п. яго жыцця.

6. перан. Настрой, стан.

Змрочная п. найшла на яго.

|| памянш. пало́ска, -і, ДМо́сцы, мн. -і, -сак, ж. (да 1—3 знач.).

Тканіна ў палоску.

|| прым. пало́сны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.) і паласны́, -а́я, -о́е (да 1 і 4 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)