Палак 7/468; 9/555

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Па́лкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Па́лкі
Р. Па́лак
Д. Па́лкам
В. Па́лкі
Т. Па́лкамі
М. Па́лках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

трыно́жак, -жка, мн. -жкі, -жкаў, м.

Падстаўка на трох ножках, а таксама прыстасаванне рознага прызначэння, зробленае з трох палак, жэрдак і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. па́лка па́лкі
Р. па́лкі па́лак
Д. па́лцы па́лкам
В. па́лку па́лкі
Т. па́лкай
па́лкаю
па́лкамі
М. па́лцы па́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абаткну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што.

1. Заткнуць чым-н. дзіркі, шчыліны і пад.

А. пазы мохам.

А. і засмаліць лодку.

2. Абгарадзіць што-н., абсадзіць што-н., наўтыкаўшы галінак або палак, абкружыць чым-н. уваткнутым.

А. галінкамі градку.

|| незак. абтыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Суто́к ’месца перакрыжавання палак у баране, у якія ўстаўлялі зуб’е’ (кобр., Ск. нар. мовы). Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абаткну́ць, ‑ткну, ‑ткнеш, ‑ткне; ‑ткнём, ‑ткняце; зак., што.

1. Заткнуць, заканапаціць чым‑н. дзіркі, пазы і пад. Абаткнуць сцены мохам. Абаткнуць і засмаліць лодку.

2. Абгарадзіць, абсадзіць што‑н., наўтыкаўшы галінак або палак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раскаці́на ’адна з дзвюх крывых палак, якія надзяваюцца на заднюю вось у раскатах і пярэднімі канцамі звязваюцца на бервяне’ (Юрч.). Сінгулярызацыя пры дапамозе адпаведнага суфікса формы мн. л. раскаты (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трыно́жак, ‑жка, м.

Падстаўка на трох ножках, а таксама прыстасаванне рознага прызначэння, якое складаецца з трох палак, жэрдак і пад. Маці з Маняй начысцілі бульбы, расклалі на камінку агонь і паставілі чыгунок на трыножак. Якімовіч. За разложыстым дубам я заўважыў нізенькі трыножак — мальберт з няскончаным эцюдам. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛА́ТА,

сцяна, у беларусаў традыц. прылада для лоўлі рыбы на хуткім цячэнні. Уяўляла сабой аднасценную сетку, прывязаную вяроўкамі да двух палак, і абвешаную паплаўкамі і грузілам так, каб яна не танула на дно. У час руху ў вадзе сетка прымала форму жолаба, і рыба збіралася каля яе задняй сцяны. Летам Л. рыбачылі як падвалокай, зімой выкарыстоўвалі як зімовы невад. Была пашырана-пераважна на Брэстчыне і Гродзеншчыне.

т. 9, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)