палаве́цкі гл. полаўцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палаве́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. палаве́цкі палаве́цкая палаве́цкае палаве́цкія
Р. палаве́цкага палаве́цкай
палаве́цкае
палаве́цкага палаве́цкіх
Д. палаве́цкаму палаве́цкай палаве́цкаму палаве́цкім
В. палаве́цкі (неадуш.)
палаве́цкага (адуш.)
палаве́цкую палаве́цкае палаве́цкія (неадуш.)
палаве́цкіх (адуш.)
Т. палаве́цкім палаве́цкай
палаве́цкаю
палаве́цкім палаве́цкімі
М. палаве́цкім палаве́цкай палаве́цкім палаве́цкіх

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

палаве́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да полаўцаў, уласцівы ім. Палавецкія танцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАЛАВЕ́ЦКІ ПАХО́Д І́ГАРА СВЯТАСЛА́ВІЧА 1185,

паход удзельных князёў Северскай зямлі на чале з ноўгарад-северскім князем Ігарам Святаславічам супраць полаўцаў. У крас. 1185 Ігар Святаславіч выступіў з дружынай з г. Ноўгарад-Северскі. Да яго далучыліся з дружынамі сын Уладзімір з Пуціўля, пляменнік Святаслаў Ольгавіч з Рыльска, брат Усевалад (кн. Трубчэўскі) і атрад кавуяў (аселых качэўнікаў) чарнігаўскага князя. Аб’яднанае войска (4—6 тыс. чал.) рушыла на Пд. У сучаснай гіст. л-ры няма адзінага меркавання пра канкрэтныя мэты паходу і месца вырашальнай бітвы. 11—12.5.1185 полаўцы на чале з ханам Канчаком акружылі і поўнасцю знішчылі северскае войска, узялі ў палон Ігара Святаславіча і інш. князёў. Потым яны спустошылі тэр. Пераяслаўскага і Ноўгарад-Северскага княстваў. Падзеі паходу склалі сюжэтную аснову «Слова аб палку Ігаравым».

Літ.:

Рыбаков Б.А. «Слово о полку Игореве» и его современники. М., 1971;

Гетманец М.Ф. Тайна реки Каялы: («Слово о полку Игореве»), 2 изд. Харьков, 1989.

т. 11, с. 532

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

полове́цкий палаве́цкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)