Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
паку́тліванареч. мучи́тельно; томи́тельно;
п. до́ўга ду́маў стары́ — мучи́тельно до́лго ду́мал стари́к
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паку́тліва,
1.прысл. З адчуваннем, пачуццём пакуты. Хлопцы сноўдаліся па лесе, пакутліва думалі — што рабіць далей.Новікаў.// Выяўляючы, паказваючы пакуту. Гэлін твар на імгненне пакутліва перасмыкнуўся.Навуменка.// Прычыняючы пакуту. Пакутліва ныла спіна, ад напружання балела шыя.Шамякін.
2.прысл. У вялікай ступені, вельмі. «На, еш, я не хачу, дальбог», — гаварыў .. [Толя], працягнуўшы Сашку далонь, на якой быў пакутліва прывабны ласунак, ужо нават вылузаны з каляровай паперкі.Брыль.Пакутліва доўга цягнуўся дзень.Шамякін.
3.безас.узнач.вык. Цяжка, нязносна. Дзень быў сухі, гарачы. Усё жывое хавалася ў цень. Сядзець за сталом было пакутліва.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паку́тлівапрысл. péinlich; léidvoll
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)