ПАКУПНА́ Я ЗДО́ ЛЬНАСЦЬ ,
здольнасць грашовай адзінкі быць абмененай на пэўную колькасць тавараў і паслуг; здольнасць насельніцтва абменьваць заробленыя (накопленыя) сродкі на тавары (купіць іх у дзярж. , каап. і інш. гандлі) і аплату розных паслуг. П.з. грошай вызначаецца індэксам, адваротным індэксу цэн і тарыфаў на паслугі: калі індэкс цэн і тарыфаў за пэўны час знізіцца, то індэкс П.з. грошай павысіцца (гл. Індэкс пакупной здольнасці ). П.з. насельніцтва залежыць ад узроўню аплаты працы, пенсій, стыпендый і інш. выплат, грашовых накапленняў насельніцтва, таксама і ад узроўню цэн на тавары, прадукты харчавання, паслугі, накіраваныя на задавальненне пэўных патрэб чалавека (гл. Узровень жыцця ).
У.Р.Залатагораў .
т. 11, с. 531
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
purchasing power [ˈpɜ:ɜtʃəsɪŋˌpaʊə] n. пакупна́ я здо́ льнасць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
purchase price [ˈpɜ:tʃəsˌpraɪs] n. fml пакупна́ я цана́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
пакупны́ , -а́ я, -о́ е.
1. Які звязаны з магчымасцямі купляць.
Пакупная здольнасць насельніцтва.
2. Такі, як пры куплі (пра цану).
Грошы, заплачаныя за будынак, залічваюцца ў кошт пакупной цаны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пакупны́
прыметнік, адносны
адз.
мн.
м.
ж.
н.
-
Н.
пакупны́
пакупна́ я
пакупно́ е
пакупны́ я
Р.
пакупно́ га
пакупно́ й пакупно́ е
пакупно́ га
пакупны́ х
Д.
пакупно́ му
пакупно́ й
пакупно́ му
пакупны́ м
В.
пакупны́ (неадуш. ) пакупно́ га (адуш. )
пакупну́ ю
пакупно́ е
пакупны́ я (неадуш. ) пакупны́ х (адуш. )
Т.
пакупны́ м
пакупно́ й пакупно́ ю
пакупны́ м
пакупны́ мі
М.
пакупны́ м
пакупно́ й
пакупны́ м
пакупны́ х
Крыніцы:
krapivabr2012 ,
piskunou2012 ,
prym2009 ,
sbm2012 ,
tsblm1996 ,
tsbm1984 .
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
покупа́ тельный эк. пакупны́ ;
покупа́ тельная спосо́ бность пакупна́ я здо́ льнасць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ká ufkraft f - пакупна́ я здо́ льнасць, пакупна́ я сі́ ла (грошай )
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
здо́ льнасць , -і, мн. -і, -ей, ж.
1. Прыродны дар, таленавітасць.
Чалавек з вялікімі здольнасцямі.
2. Уменне, а таксама магчымасць утвараць якія-н. дзеянні.
З. рухацца.
Прапускная з. дарог.
Пакупная з. насельніцтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пакупны́ эк. Kauf -;
эк. пакупна́ я цана́ Ká ufpreis m -es, -e, Ká ufgeld n -(e)s, -er;
пакупна́ я здо́ льнасць Ká ufkraft f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
É inkaufspreis m -es, -e пакупна́ я цана́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)