паку́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Купленая рэч.

Паказаць новую пакупку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паку́пка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. паку́пка паку́пкі
Р. паку́пкі паку́пак
Д. паку́пцы паку́пкам
В. паку́пку паку́пкі
Т. паку́пкай
паку́пкаю
паку́пкамі
М. паку́пцы паку́пках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

паку́пка ж. поку́пка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паку́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Тое, што куплена; купленая рэч. [Верачка] ужо ўяўляла шафу ў сваім пакоі, бачыла суседку Ганну Міронаўну, як тая цмокае губамі каля пакупкі. Каршукоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паку́пка ж Kauf m -(e)s, Käufe; inkauf m; Besrgung f -, -en, nschaffung f -, -en;

выпадко́вая паку́пк Gelgenheitskauf m;

рабі́ць паку́пкі inkäufe mchen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

steal1 [sti:l] n. infml вы́гадная паку́пка, aма́ль дарэ́мшчына

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hire purchase [ˌhaɪəˈpɜ:tʃəs] n. BrE паку́пка ў растэрміно́ўку;

buy smth. on hire purchase купля́ць што-н. у растэрміно́ўку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

поку́пка ж.

1. (действие) ку́пля, -лі ж., купля́нне, -ння ср.;

2. (вещь) паку́пка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

nschaffung

f -, -en

1) набы́так; паку́пка

2) нарыхто́ўка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Справу́нкі, адз. л. справу́нак ‘заняткі, справы’, ‘рэч, якую хто-небудзь каму-небудзь справіў, купіў’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк., Касп., Варл., Барад., Жд. 2), ‘пакупка’ (беласт., Сл. ПЗБ, Нар. Гом.). З польск. sprawunek ‘тс’, на што ўказвае суф. ‑унак; гл. Гіст. лекс., 260.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)