пакукава́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пакуку́ю пакуку́ем
2-я ас. пакуку́еш пакуку́еце
3-я ас. пакуку́е пакуку́юць
Прошлы час
м. пакукава́ў пакукава́лі
ж. пакукава́ла
н. пакукава́ла
Загадны лад
2-я ас. пакуку́й пакуку́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пакукава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пакукава́ць сов. (о кукушке) покукова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакукава́ць, ‑кукую, ‑кукуеш, ‑кукуе; зак.

1. Кукаваць некаторы час. Пакукавала зязюля і перастала.

2. перан. Разм. Зведаць гора, нястачы, непрыемнасці. Эх, Тодар, Тодар! Пакукуеш ты за сваёю жонкаю. Змые табе яна гаспадарку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

покукова́ть сов. пакукава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накукава́цца, ‑кукуюся, ‑кукуешся, ‑кукуецца; зак.

Разм.

1. Многа пакукаваць. Гнёзд чужых на выбар: ёсць дзе прыстроіць сваё патомства, ды і накукавацца можна ўволю. Якімовіч.

2. перан. Зазнаць гора з якой‑н. прычыны. Ну, думаю сабе, фельчара няма, накукуюся я з ёю [свіннёй]. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)