пакрыве́ц

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. пакрыве́ц
Р. пакрыўцу́
Д. пакрыўцу́
В. пакрыве́ц
Т. пакрыўцо́м
М. пакрыўцы́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пакрыве́ц, -рыўцу́ м., бот. волови́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакрыве́ц, ‑рыўцу, м.

Адна- або шматгадовая травяністая расліна сямейства бурачнікавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пакрывец, гл. Анхуза

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАКРЫВЕ́Ц, анхуза (Anchusa),

род кветкавых раслін сям. агурочнікавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Зах. і Сярэдняй Азіі, Паўд. і Паўн. Афрыцы. На Беларусі 1 від — П. лекавы (A. officinalis), нар. назвы валовы язык, заечая салата, мядоўка. Трапляецца каля дарог, на ўскрайках палёў. У Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі інтрадукаваны П. італьянскі (A. italica).

Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны выш. 30—100 см. Сцёблы тоўстыя, прамастойныя, галінастыя. Лісце ланцэтнае, сядзячае. Сіне-фіялетавыя кветкі ў густых завітках. Плод — арэшак. Лек., дэкар., меданосныя, фарбавальныя расліны.

Пакрывец лекавы.

т. 11, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

волови́к бот. пакрыве́ц, -рыўцу́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АНХУ́ЗА,

род кветкавых раслін, гл. Пакрывец.

т. 1, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Смактуны́, смоктуны́пакрывец лекавы, Anchusa officinalis L.’ (бяроз., Нар. лекс.). Відавочна, да смактаць (гл.). Параўн. іншую назву гэтай расліны: мядоўка (Кіс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валовы языкпакрывец лекавы, Anchusa officinalis L.’ (Кіс.). Назва дадзена па знешняму падабенству лісця расліны, па яго форме. Параўн. укр. волів язик ’Digitalis grandiflora’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

анху́за

(н.-лац. anchusa)

травяністая расліна сям. бурачнікавых з сінімі кветкамі ў гронкападобных суквеццях; лекавая, дэкаратыўная і фарбавальная; пакрывец.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)