пакло́ннік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пакло́ннік пакло́ннікі
Р. пакло́нніка пакло́ннікаў
Д. пакло́нніку пакло́ннікам
В. пакло́нніка пакло́ннікаў
Т. пакло́ннікам пакло́ннікамі
М. пакло́нніку пакло́нніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пакло́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто з захапленнем пакланяецца каму-, чаму-н.; прыхільнік.

П. мастацтва.

П. чыйго-н. таленту.

2. Закаханы ў каго-н. чалавек.

У яе было многа паклоннікаў.

|| ж. пакло́нніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакло́ннік м.

1. (почитатель) покло́нник;

2. (влюблённый) покло́нник, вздыха́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакло́ннік, ‑а, м.

1. Той, хто пакланяецца каму‑н. як богу.

2. Той, хто з захапленнем, з павагай адносіцца да каго‑, чаго‑н. Паклоннік мастацтва. □ Выдатны рускі рэжысёр Усевалад Мейерхольд заўважыў неяк маладога паклонніка свайго таленту і запрасіў яго на работу ў тэатр. Рамановіч.

3. Той, хто праяўляе ў адносінах да дзяўчыны, жанчыны сваю сімпатыю. За букет кветак на развітанне мой дарожны паклоннік усё ж атрымаў мой адрас... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паклонні́к м кніжн Verhrer m -s, -; Lebhaber m -s, - (аматар);

паклонні́к маста́цтва Knstliebhaber m; nbeter m -s, - (часцей рэл)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

обожа́тель пакло́ннік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакло́нніца, ‑ы, ж.

Жан. да паклоннік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

suitor [ˈs(j)u:tə] n. пакло́ннік, кавале́р

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

покло́нник в разн. знач. пакло́ннік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эстэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыхільнік эстэтызму (у 1 знач.).

2. Паклоннік усяго прыгожага.

|| ж. эстэ́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. эстэ́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)