пакла́сціся гл. класціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакла́сціся

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - пакладзё́мся
2-я ас. - пакладзяце́ся
3-я ас. пакладзе́цца пакладу́цца
Прошлы час
м. пакла́ўся пакла́ліся
ж. пакла́лася
н. пакла́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час пакла́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пакла́сціся сов. (обо всех, многих) лечь;

дзе́ці ра́на ~ла́ліся спаць — де́ти ра́но легли́ спать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакла́сціся, ‑кладзецца; ‑кладзёмся, ‑кладзяцеся, ‑кладуцца; зак.

Палегчы, улегчыся — пра ўсіх, многіх. Не запальваючы святла, [члены сям’і] павячэралі, а потым і спаць паклаліся. Сабаленка. Нагуляюцца [мужчыны] бывала так, што калі пакладуцца вечарам спаць, дык і шахматная дошка, і фігуры .. доўга стаяць у вачах. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кла́сціся, кладу́ся, кладзе́шся, кладзе́цца; кладзёмся, кладзяце́ся, кладу́цца; кла́ўся, кла́лася; кладзі́ся; незак.

1. Прымаць ляжачае становішча.

К. на ложак.

2. Укладвацца, размяшчацца для сну, адпачынку.

К. адпачыць.

3. Адпраўляцца на лячэнне.

К. ў шпіталь.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрываць, засцілаць сабою што-н., распаўсюджваючыся па паверхні.

Туман клаўся ў нізіне.

Снег кладзецца на палі.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Браць які-н. напрамак (пра самалёт, карабель).

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Добра падавацца кладцы.

Цэгла добра кладзецца ў сцяну.

7. перан. Свабодна, лёгка выкладацца, выказвацца (пра думкі, словы і пад.).

Фразы лёгка кладуцца на паперу.

8. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., на каго-што. Станавіцца чыім-н. доўгам, абавязкам, заняткам і пад.

Цяпер усе клопаты па гаспадарцы кладуцца на матчыны плечы.

|| зак. пакла́сціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -кладзе́цца (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Слука́ ‘слонка’ (Байк. і Некр., Пятк. 2, ПСл), ‘казадой’ (саліг., Нар. словатв.), слук ‘чырвоны лясны кулік, вальдшнэп, Scolopax rusticola L.’ (Меер Крыч.), слука́, слуква́, слухва́ ‘тс’ (усх.-палес., стол., Нікан.), случа ‘тс’ (Інстр. 2). Укр. слу́ква ‘тс’, рус. дыял. слу́ка́, польск. słonka, дыял. słęka, ст.-польск. ‘бакас’, н- луж. sluka, чэш. sluka, дыял. slúka, славац. sluka, серб.-харв. слу̏ка, шљу̏ка, славен. slọ́ka ‘тс’. Праслав. *slǫka. Роднасныя літ. slanká ‘кулік’, лат. slùoka ‘слонка’, ст.-прус. slanke ‘вялікі кулік’ (Траўтман, 268; Мюленбах-Эндзелін, 3, 944). Далей па розных матывах дапускаюць роднасць з літ. sliñkti ‘красціся, прабірацца’, slankà ‘той, хто ходзіць крадучыся’, лат. slìkt ‘красціся’, ст.-в.-ням. slingan ‘варушыцца, хістацца’ і г. д. (Зубаты, LF, 20, 406 і наст., Махэк₂, 558), таму што птушка мае “згорбленую, крадучуюся паходку” (Брэм) або амаль не рухаецца ў няволі на працягу дня (Махэк₂, там жа). Бязлай (Eseji, 117) збліжае з польск. ślęczeć ‘сядзець на кукішках’, чэш. дыял. osľaknuť ‘разгультаіцца’, славен. slekniti seпакласціся’. Інакш Брукнер (500), які лічыць назву птушкі гукапераймальнай і параўноўвае з польск. ślęczeć ‘енчыць, павіскваць, скуліць’. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 678; Сной₁, 581; ЕСУМ, 5, 310; Антропаў, Назв. птиц, 360.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)