паква́піць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паква́плю паква́пім
2-я ас. паква́піш паква́піце
3-я ас. паква́піць паква́пяць
Прошлы час
м. паква́піў паква́пілі
ж. паква́піла
н. паква́піла
Загадны лад
2-я ас. паква́п паква́пце
Дзеепрыслоўе
прош. час паква́піўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паква́піць сов., см. паква́піцца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паква́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

Разм. Тое, што і паквапіцца. Ніводзін злодзей не паквапіў бы на Тодарава каня. Крапіва. [Рыгор:] — Кашы падсыпаць трэба, На кашу рыба паквапіць... Кандрусевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поза́риться сов., прост. паква́піцца, паква́піць, пага́ліцца, пагна́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)