пазяха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

Міжвольна сутаргава ўдыхаць і адразу выдыхаць паветра з шырока адкрытым ротам (пры жаданні спаць, пры стоме).

|| аднакр. пазяхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. пазяха́нне, -я, н.

|| прым. пазяха́льны, -ая, -ае (спец.).

Пазяхальныя рухі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазяха́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пазяха́ю пазяха́ем
2-я ас. пазяха́еш пазяха́еце
3-я ас. пазяха́е пазяха́юць
Прошлы час
м. пазяха́ў пазяха́лі
ж. пазяха́ла
н. пазяха́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час пазяха́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пазяха́ць несов. зева́ть, позёвывать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазяха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Міжвольна глыбока ўдыхаць і адразу ж выдыхаць паветра шырока адкрытым ротам (пры жаданні спаць, пры стоме). Стоячы на сонцы, ад спёкі шырока пазяхалі дзеці, чхалі ад .. пылу. Галавач. Хацелася спаць, і.. [Язэп] пазяхаў раз за разам. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазяха́ць gähnen vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

позёвывать несов. пазяха́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зазева́ть сов., разг. пача́ць пазяха́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запазяха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць пазяхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распазяха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць часта пазяхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ха́ўкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Хапаць паветра раскрытым ротам; цяжка дыхаць.

Хворы ледзь хаўкае.

2. Пазяхаць.

|| аднакр. ха́ўкнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. ха́ўканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)