пазмята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Змесці з якой-н. паверхні ўсё, многае.

П. пыл з мэблі.

2. Метучы, сабраць у адно месца ўсё, многае.

П. лісце ў кучу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазмята́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пазмята́ю пазмята́ем
2-я ас. пазмята́еш пазмята́еце
3-я ас. пазмята́е пазмята́юць
Прошлы час
м. пазмята́ў пазмята́лі
ж. пазмята́ла
н. пазмята́ла
Загадны лад
2-я ас. пазмята́й пазмята́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пазмята́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пазмята́ць сов. (о многом) смести́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазмята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Змесці з якой‑н. паверхні ўсё, многае. Пазмятаць пыл з мэблі. // (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знесці сваім рухам усё, многае. Падгуляла завіруха — Пазмятала ў гурбы пух. Панчанка.

2. Метучы, сабраць у адно месца ўсё, многае. Пазмятаць лісце ў кучу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазмята́ны сметённый; см. пазмята́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазмята́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пазмятаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́сцепаць

‘ачысціць што-небудзь, пазмятаць, змахнуць, стрэсці што-небудзь з чаго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́сцепаю вы́сцепаем
2-я ас. вы́сцепаеш вы́сцепаеце
3-я ас. вы́сцепае вы́сцепаюць
Прошлы час
м. вы́сцепаў вы́сцепалі
ж. вы́сцепала
н. вы́сцепала
Загадны лад
2-я ас. вы́сцепай вы́сцепайце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́сцепаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

смести́ сов., прям., перен. зме́сці, мног. пазмята́ць; см. смета́тьI;

смести́ с лица́ земли́ зні́шчыць ушчэ́нт;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)